Ватыкан: канферэнцыя, прысвечаная правам жанчын | Друк |
17.03.2009 21:10
20–21 сакавіка 2009 г. у Ватыкане пад дэвізам «Жыццё, сям’я, развіццё: роля жанчын у прапагандаванні правоў чалавека» ўпершыню будзе праходзіць канферэнцыя, прысвечаная ўзаемасувязі паміж т. зв. «жаночым геніем» і захаваннем правоў чалавека. Адным з арганізатараў канферэнцыі з’яўляецца Папская рада «Iustitia et Pax».

Старшыня Папскай рады «Iustitia et Pax» кардынал Рэнато Рафаэле Марціно заўважыў, што сучасны свет адчувае надзвычай моцную патрэбу таго, каб жанчыны давалі сведчанне на карысць абароны жыцця. «У перыяд глыбокіх пераменаў жанчыны, асвечаныя духам Евангелля, могуць зрабіць вельмі шмат, каб дапамагчы чалавецтву», — адзначыў іерарх.

Адноўлена 17.03.2009 21:10
 
© 2003-2024 Catholic.by