Гэта
архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе
catholic.by
Мосар запрашае на Дзень цвярозасці |
Анонсы
|
24.09.2010 10:26 |
2 кастрычніка 2010 г. у Мосары адбудзецца Дзень цвярозасці. Гэта традыцыя існуе з 2007 года, калі навокал мясцовага касцёла святой Ганны былым пробашчам мосарскай парафіі кс. Юзафам Булькам супольна з прадстаўнікамі групаў Ананімных Алкаголікаў (АА) была заснавана Алея Цвярозасці.
a Праграма Дня цвярозасці: 11.00 — канферэнцыя 13.00 — святая Імша; пасля літургіі — асвячэнне фігуры церпячага Хрыста на Алеі Цвярозасці 14.30 — падсілкаванне. Сустрэча груп Ананімных Алкаголікаў 15.30 – 18.00 — малітва перад рэліквіямі святога Юстына аб цвярозасці нашых сем’яў, моладзі і ўсяго беларускага народа.
Літургія будзе цэлебравацца ў інтэнцыі цвярозасці сем’яў беларускага народа.
Акрамя гэтага, аб цвярозасці сем’яў, моладзі і беларускага грамадства ў Мосары будуць маліцца кожную другую нядзелю месяца падчас набажэнства ў 13.00. Адрас: вул. Цэнтральная (касцёл) в. Мосар
Тэлефон: +375 02156 329 49
Сардэчна ўсіх запрашаем!
Кс. Аляксей Юркайць
|
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на
Catholic.By абавязкова.