Пілігрымка на Святую Зямлю адбудзецца ў кастрычніку |
Анонсы
|
27.04.2011 13:41 |
З 20 па 28 кастрычніка 2011 г. вернікі Беларусі змогуць прыняць удзел у
пілігрымцы на Святую Зямлю. У яе межах адбудзецца асвячэнне табліцы з
малітвай «Ойча наш» на беларускай мове.
Штодня ў праграме пілігрымкі будзе святая Імша і экскурсіі. Удзельнікі змогуць наведаць Назарэт, Кану Галілейскую, гару Табор, святыя месцы наваколля Галілейскага мора, Капернаум, гару Кармэль, Іерыхон, Бэтлеем, Іерусалім і шматлікія іншыя святыя месцы. Пілігрымы будуць мець магчымасць акунуцца ў воды Ярдана, адпачыць ля Мёртвага мора і паспрабаваць «рыбу св. Пятра».
Запісацца ў пілігрымку можна ў мінскай архікатэдры да 1 жніўня. Для гэтага неабходна прадставіць ксеракопію некаторых старонак пашпарта і аплату за ўдзел у пілігрымцы. Кошт удзелу складае 770 еўра.
Падрабязная інфармацыя па тэлефонах:
- +375 29 682 27 50 кс. Антоній
- +375 17 203 65 41 (сакрыстыя).
|