Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У мінскай архікатэдры пройдзе Імша ў інтэнцыі абароны жыцця, сям’і і дзяцей. Агульнанацыянальнага маршу не адбудзецца
Анонсы
19.09.2013 09:35
21 верасня ў мінскім архікатэдральным касцёле ў 10.30 пройдзе святая Імша ў інтэнцыі абароны жыцця, сям’і і дзяцей. Агульнанацыянальнага маршу пад дэвізам «За жыццё, за сям’ю, за дзяцей», які быў запланаваны раней, не будзе ў сувязі з арганізацыйнымі пытаннямі.
Святую Імшу ўзначаліць Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. На яе сардэчна запрашаюцца ўсе вернікі і людзі добрай волі, якім неабыякавая праблема захавання жыцця і абароны сям’і.

Беларусь займае другое месца ў свеце па ўзроўні разводаў, трэцяе месца па колькасці абортаў, чацвёртае месца па колькасці суіцыдаў. Кожны дзень у нашай краіне з-за абортаў абрываецца жыццё больш чым ста дзяцей. У сувязі з гэтым Каталіцкі Касцёл лічыць важным прыцягнуць увагу грамадства да праблемы абароны традыцыйнай сям’і, дзяцей і чалавечага жыцця ад зачацця да натуральнай смерці.

(AG)
 

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.