Рух факаляраў арганізуе ў Мінску сустрэчу-прэзентацыю |
Анонсы |
07.03.2014 12:03 |
З нагоды 6-й гадавіны з дня нябеснага нараджэння Кьяры Любіч (14 сакавіка 2008 г.) i 70-годдзя заснавання Руху факаляраў адбудзецца сустрэча-прэзентацыя “Кьяра Любіч: дыялог у святле харызмы”. Яна пройдзе 15 сакавіка ў Інстытуце тэалогіі імя свв. Мятода і Кірыла БДУ па адрасе: Мінск, пр-т Незалежнасці, 24, пачатак у 16.00. Мерапрыемства адбудзецца ў рамках міжнародных сустрэч, сярод якіх "Кьяра і рэлігіі разам для дасягнення адзінства чалавечай сям`i", якое супадае з 50-годдзем Саборнай Дэкларацыі "Nostra Aetate" пра Касцёл і нехрысціянскія рэлігіі і пройдзе 20 сакавіка ў Рыме. (AG) |