Гэта
архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе
catholic.by
У Пінску пройдуць фармацыйныя сустрэчы катэхетаў і міністрантаў |
Анонсы
|
25.03.2014 14:36 |
Адбудуцца двухдзённыя фармацыйныя сустрэчы катэхетаў і міністрантаў Пінскай дыяцэзіі. Сустрэча катэхетаў пачнецца 26 сакавіка ў 11.00 пад кіраўніцтвам біскупа Пінскага Антонія Дзям’янкі. Сустрэча міністрантаў з усіх парафій дыяцэзіі пачнецца 28 сакавіка ў 13.00 у Міждыяцэзільнай вышэйшай духоўнай семінарыі імя св. Тамаша Аквінскага. Арганізатары абяцаюць насычаную і пазнавальную праграму.
Для зацікаўленых - план фармацыйнай сустрэчы катэхетаў:
26 сакавіка
11.00 – Імша 12.30 – канферэнцыя “Агульныя дыдактычна-выхаваўчыя і нарматыўна-душпастырскія аспекты катэхетычнай дзейнасці” (кс. А. Рылка) 14.00 – абед 15.30 – канферэнцыя “Асэнсаванне катэхізацыі і фармацыі катэхетаў у Беларусі” (кс. Ю. Хіневіч) 16.30 – перапынак, кава 17.00 – канферэнцыя “Евангелізацыя сёння: ад тэорыі да практыкі” (неакатэхуменальная сям’я з Гомеля) 19.00 – вячэра 20.00 – сустрэча ў групах
27 сакавіка
8.30 – снеданне 9.00 – канферэнцыя “Экуменічныя аспекты катэхетычнай дзейнасці ў Беларусі” (кс. Я. Саламон) 10.15 – канферэнцыя “Практычныя пытанні катэхетычнай дзейнасці” (с. Таццяна Халапук) 11.15 – перапынак, кава 11.45 – падвядзенне вынікаў працы ў групах 12.45 – Імша 14.00 – абед. Заканчэнне сустрэчы. (AG)
|
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на
Catholic.By абавязкова.