Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
На філфаку БДУ адкрыецца выстаўка «Духоўная кніга» |
Анонсы |
10.04.2014 16:35 |
![]() Ініцыятарам выстаўкі стаў музей беларускай народнай культуры БДУ. Да ўвагі наведвальнікаў будуць прапанаваныя розныя выданні Бібліі, кнігі пра беларускіх святых і асноўныя хрысціянскія сакрамэнты. Паводле інфармацыі БДУ, падчас адкрыцці выстаўкі ў 12.45 для гасцей будзе падрыхтавана сустрэча з членам праваслаўнай Беларускай біблейскай камісіі, загадчыкам кафедры славянскіх літаратур філалагічнага факультэта БДУ Іванам Чаротам. Дакладчык распавядзе пра асаблівасці і цяжкасці працы з біблейскімі тэкстамі і інш. Падчас працы выстаўкі наведвальнікі змогуць паглядзець абразы Багародзіцы, якія часцей за ўсё прадстаўлены ў святынях Беларусі. Гэтыя абразы з’яўляюцца экспанатамі фонда музея беларускай народнай культуры БДУ. Выстаўка будзе працаваць да 20 красавіка. Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне: +375 29 650 98 51 (Ірына Валер’еўна Казакова) (JLS) |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.