Біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB адзначыць 25-годдзе манаскага жыцця |
Анонсы |
12.05.2017 11:40 |
25-годдзе манаскага жыцця біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB, дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі і біскупскі вікарый для Магілёва і Магілёўскай вобласці, адзначыць разам са сваімі аднакурснікамі. Святкаванне юбілею будзе праходзіць 20–23 мая ў Смаргоні, Магілёве, Мінску і Жупранах. У Беларусь прыбудуць пяць юбіляраў. Двое з іх нясуць служэнне ў Расіі, адзін — у Італіі, двое — у Польшчы. Беларускі іерарх шчыра запрашае святароў, кансэкраваных асобаў і вернікаў да ўдзелу ў святочных мерапрыемствах і супольнай малітве. Праграма святкавання: Субота, 20 мая
Нядзеля, 21 мая
Панядзелак, 22 мая
ф Біяграфія Алякснадр Яшэўскі нарадзіўся 6 жніўня 1974 г. у Смаргоні. У 1991 г. паступіў у салезіянскі навіцыят ў г. Чэрвіньск над Віслай (Польшча). Вывучаў філасофію ў салезіянскай духоўнай семінарыі ў г. Лодзь (Польшча) і тэалогію ў Папскім Салезіянскім Універсітэце ў Рыме, дзе атрымаў ступень ліцэнцыята дагматычнай тэалогіі. У 1998 г. склаў вечныя манаскiя абяцаннi ў Салезіянскай Кангрэгацыі. Прэзбітэрскае пасвячэнне прыняў у 2000 г. у Смаргоні. 9 чэрвеня 2015 г. Папа Францішак прызначыў кс. Аляксандра Яшэўскага SDB дапаможным біскупам Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, надаючы яму тытулярную біскупскую кафедру Фурнос майор (Furnоs maior) і скіроўваючы на служэнне ў Магілёўскую частку архідыяцэзіі. 27 чэрвеня 2015 г. атрымаў біскупскае пасвячэнне. (VGr) |