У Беларусь з Рыма прыбыў з візітам арцыбіскуп Зімоўскі |
Беларусь |
27.05.2010 17:50 |
Галоўная мэта візіту арцыбіскупа Зімоўскага ў Беларусь — удзел у IV Міжнароднай медыцынскай канферэнцыі «Праблемы ўрачэбнай этыкі ў сучасным свеце», якая адбудзецца 29 мая ў Віцебску. На канферэнцыі, што праводзіцца Віцебскай дыяцэзіяй сумесна з Віцебскім дзяржаўным медыцынскім універсітэтам, старшыня ватыканскага ведамства выступіць з дакладам на тэму «Каштоўнасць чалавечага жыцця ў святле навучання Касцёла». У межах візіту ў Беларусь арцыбіскуп Зімоўскі наведае некаторыя парафіі ў Віцебску, а ў нядзелю, 30 мая, узначаліць цэлебрацыю святой Імшы ў касцёле Найсвяцейшай Тройцы ў Глыбокім. Завершыцца візіт старшыні Папскай рады ў Беларусь 30 мая. |