Смяротнае пакаранне не можа быць кампенсацыяй за ўчыненае зло |
Беларусь |
28.11.2011 15:45 |
Так, праціўнікі смяротнага пакарання будуюць свае аргументы на глыбокім перакананні, што кожнае жыццё святое, хоць бы чалавек і не быў святым. Іншай прычынай з’яўляецца недахоп часу на навяртанне і пакаянне. Не застаецца без увагі і той момант, што судовая пастанова можа быць памылковай. А што кажуць тыя, хто «за» смяротнае пакаранне? Яны ўказваюць на абавязак дзяржавы забяспечыць парадак у грамадстве, бяспеку насельніцтва і сцвярджаюць, што грамадства мае права ў пэўных сітуацыях ужываць смяротнае пакаранне. Паводле ж даследаванняў крыміналістаў, у краінах, дзе здзяйсняецца
смяротнае пакаранне, колькасць злачынстваў не паменшылася. Падобна як і
не ўзрасла ў тых краінах, дзе смяротнае пакаранне было адменена. Смерць забойцы не можа быць кампенсацыяй за забойства іншага чалавека, бо гэта не зможа вярнуць жыцця ахвяры або знішчыць зло, ці хаця б затармазіць яго развіццё. Паводле КАІ |