| Міністранты Літургічнай службы алтара здзейснілі экскурсію ў Жыровічы |
| Беларусь |
| 15.04.2013 13:37 |
|
Легенда апавядае, што каля 1470 г. маленькія пастушкі ўбачылі на дрэве грушы выяву Маці Божай з Дзіцяткам, выразаную з каменя. Яны аднеслі выяву мясцоваму памешчыку, які змясціў яе ў куфры. Увечары, прымаючы гасцей, ён хацеў пахваліцца перад імі знаходкай, але не знайшоў выявы там, дзе яе паклаў. На наступны дзень гісторыя паўтарылася: пастушкі зноў знайшлі выяву на тым самым дрэве і зноў аднеслі яе гаспадару мясцовасці. На гэты раз пан зразумеў сваю памылку і на месцы, дзе была знойдзена выява, заснаваў драўляную капліцу, дзе і змясцілі ікону. (AG) |


13 красавіка міністранты Літургічнай службы алтара здзейснілі экскурсію ў Жыровічы. Там знаходзіцца славутая ікона Маці Божай Жыровіцкай.
для друку