Вынікі матчаў Чэмпіянату Еўропы па міні-футболе сярод святароў |
Беларусь
|
25.02.2014 20:58 |
25 лютага, у першы дзень спаборніцтваў VIII Чэмпіянату Еўропы па міні-футболе сярод святароў, які праходзіць у Лідзе, вызначыліся пераможцы. Імі сталі наступныя каманды:
Група А
Польшча Партугалія
Група В
Боснія i Герцагавінa Румынія
Група С
Славакія Украіна
Група D
Беларусь Харватыя
Працягнулiся спаборніцтвы 1/4 фiналу, дзе згулялі наступныя каманды:
• Славакiя з Харватыяй, перамаглi xaрваты • Беларусь з Украінай, перамаглі беларусы • Партугалія перамагла Боснію і Герцагавіну • Польшча перамагла Румынію
Такiм чынам беларуская каманда як мінімум мае гарантаванае чацвёртае месца, што ў параўнанні з мiнулагоднім восьмым месцам вялікі прагрэс.
Турнір працягнецца ў чацвер, 27 лютага, паўфінальнымі матчамі, дзе згуляюць Беларусь з Польшчай і Харватыя з Партугаліяй.
Пасля паўфінальных матчаў будуць разыграны 1-е, 2-е, 3-е і 4-е месцы. Таксама ў чацвер разыграюцца месцы з 5-га па 13-е.
(JM) Каманды Беларусі і Украіны
Каманда Аўстрыі Каманда Босніi i Герцагавіны Каманда Партугаліі Каманда Польшчы Каманда Румыніі Каманда Славеніі
|