Брат Алег Шэнда OFM Cap абраны кусташам Беларускай кустодыі Ордэна Меншых Братоў Капуцынаў |
Беларусь |
27.02.2015 11:35 |
Гэта планавая сустрэча, падчас якой браты падводзяць прамежкавыя вынікі дзейнасці супольнасці ў Беларусі за апошняе трохгоддзе, фармулююць планы, а таксама выбіраюць новае кіраўніцтва супольнасці. Спецыяльным госцем капітула быў віцебскі ардынарый біскуп Алег Буткевіч, які ўзначаліў цэлебрацыю Эўхарыстыі з братамі ўдзельнікамі капітула. Біскуп удзяліў пастырскае благаслаўленне і выказаў сардэчныя пажаданні моцы Святога Духа на ўсялякія апостальскія пачынанні братоў. Больш падрабязную інфармацыю пра гэтую падзею ў бліжэйшы час можна будзе ўбачыць на сайце kapucyny.by.
Бр. Андрэй Квяцінскі OFMCap |
Фотарэпартаж |