| Папа Францішак прыняў на прыватнай аўдыенцыі ў Ватыкане Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнку (абноўлена) |
| Беларусь |
| 21.05.2016 13:33 |
|
Сустрэча працягвалася каля 40 хвілін, з іх 25 хвілін гутарка адбывалася ў фармаце «адзін на адзін». Папу Францішка суправаджаў арцыбіскуп Пол Рычард Галахер, сакратар Святога Пасаду па адносінах з дзяржавамі. Як перадае БЕЛТА, сустрэча праходзіла ў сяброўскай атмасферы. Ужо ў прысутнасці членаў афіцыйнай дэлегацыі бакі абмяняліся падарункамі. Кіраўнік беларускай дзяржавы прынёс у дар Пантыфіку копію крыжа Еўфрасінні Полацкай, выкананую з дапамогай унікальнай тэхнікі разьбы па дрэве, а таксама мадэль карэты, зробленую па той жа тэхналогіі, і галаграфічны абраз.
Як адзначыў Аляксандр Лукашэнка, гэты абраз яднае ў сабе гісторыю і сучаснасць.
У гэтым плане Святы Айцец асабліва падкрэсліў тую мірную місію, якую ўзяла на сябе Беларусь. «Мінск можа быць месцам міру», — сказаў наступнік св. Пятра.
Аляксандр Лукашэнка дадаткова зрабіў і асабісты падарунак — сваю ручку, якой карыстаўся доўгі час. Ён прызнаўся, што робіць такі жэст упершыню ў жыцці, падкрэсліваючы выключнасць асобы Папы. «Асабісты» падарунак ад Святога Айца таксама не прымусіў чакаць сябе — Аляксандр Лукашэнка атрымаў асабістую ручку Папы Францішка. Як перадае БЕЛТА, на заканчэнне сустрэчы Прэзідэнт Беларусі і Пантыфік прыязна развіталіся. Аляксандр Лукашэнка прапанаваў Папу Рымскаму наведаць выстаўку беларускіх абразоў, якая нядаўна адкрылася ў Ватыкане. Таксама Прэзідэнт запрасіў Святога Айца здзейсніць візіт у Беларусь. «Прыязджайце да нас. Вы атрымаеце столькі сіл і здароўя, колькі ні ў адной кропцы свету», — сказаў кіраўнік беларускай дзяржавы. Як паведамляе беларуская рэдакцыя Ватыканскага радыё, кардынал П'етро Паралін атрымаў ад кіраўніка дзяржавы сярэбраную копію «Апошняй вячэры» і падарыў яму гравюру, выкананую ў лімітаванай серыі спецыяльна да Года Міласэрнасці ў Каталіцкім Касцёле. |


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка і Папа Рымскі Францішак падчас сустрэчы ў Апостальскім палацы ў Ватыкане 21 мая абмеркавалі развіццё адносін Беларусі з Рыма-Каталіцкім Касцёлам. 


для друку