| «Штомесяц мы купляем 240 літраў малака і 25 кг бульбы»: як жыве сям’я, у якой 18 родных дзяцей? | 
| Беларусь | 
| 26.11.2016 01:55 | 
| 
 «Быць бацькамі — таксама навука, — усміхаецца жанчына. — Наша кніга заснавана на ўласным вопыце. Напрыклад, за паўгадзіны я магу зрабіць стрыжку адразу пецярым дзецям». 
 Пра цяжкасці і радасці, а таксама пра сакрэт выхавання дзяцей у 
шматдзетнай сям’і Роза і Хасэ Марыя распавялі на прэзентацыі сваёй кнігі
 ў Мінску. Сведчанні іспанцаў паслухалі і журналісты Catholic.by.  «Менш чым за два месяцы мы пахавалі дваіх дзяцей» Дзецям Хасэ Марыі і Розы сёння ад 7 да 23 гадоў. Амаль усе яны пагодкі, толькі аднойчы ў пары нарадзіліся блізняты, якім зараз па 12 гадоў. Паказваючы сямейны фотаздымак, Роза з лёгкасцю называе кожнае дзіця па імені і прыгадвае яго ўзрост. Пара нарадзіла 18 дзяцей, але выжылі з іх не ўсе... 
 
 Праз год пасля вяселля ў пары нарадзілася першая дачка. Але ў дзіцяці была цяжкая кардыёпатыя — прагнозы дактароў не абнадзейвалі. Дзяўчына ж дажыла да 22-га дня нараджэння...  
 «Пакупкі я раблю раз на месяц...» Сёння Розе 47. І ў мінулым годзе яе сям’ю прызналі ў Еўропе шматдзетнай сям’ёй года. Як праходзяць іх сямейныя будні? «Самыя важныя хвіліны нашай сям’і — гэта момант супольнай вячэры, калі ўся сям’я збіраецца за адным сталом, — адзначае Роза. — Тут можна даведацца пра ўсе падзеі, што адбыліся з кожным членам сям’і за дзень. За стол мы сядаем без мабільных тэлефонаў і без тэлевізара — так прынята. Гутарым і слухаем адно аднаго — і ўсе хочуць за стол, каб дзяліцца навінамі». 
 
 «Пакупкі я раблю раз на месяц па інтэрнэце: 240 літраў малака, 1 350 кг пячэння, 100 яек, 25 кг бульбы, 96 рулонаў туалетнай паперы, — пералічвае спіс Роза. — Пры гэтым, калі нешта заканчваецца, у той жа дзень у магазін я не бягу, чакаю наступнага месяца. Выключэнне, відаць, толькі для туалетнай паперы», — усміхаецца жанчына. 
 «Хочаш грошы — працуй» Роза з мужам тлумачаць, што акрамя агульных правіл ў іх сям’і дзейнічаюць і адмысловыя — правілы з таблічкамі, на якіх складзены як абавязкі для кожнага члена сям’і, так і асабістыя заданні на самаўдасканаленне. 
 «Сумнявалася, ці здолею напісаць гэту кнігу» Роза прыгадвае, што ідэю напісаць кнігу спачатку не ўспрымала ўсур’ёз. 
 «Я сумнявалася, бо людзі заўжды хочуць чытаць штосьці сапраўднае. У школе я была не самой добрай вучаніцай. Часта мяне выганялі з класа ды й адзнакі былі не вельмі добрыя. Я не ведала, ці дам рады з гэтай кнігай, бо ўвесь гэты працэс не вельмі разумела. Але зараз, калі кніга перакладзеная на 15 моў, я бачу плён гэтай працы», — усміхаецца жанчына. 
 Але ўжо тады сям’я вырашыла, што не хоча так шмат увагі, таму абмежавала інтэрв’ю да двух у год. Але не ўсё было так проста. Адзін з артыкулаў у каталонскім штодзённіку набраў 35 тысяч праглядаў — усе хацелі ведаць, як сям’я спраўляецца з такой колькасцю дзяцей. 
 
 У Беларусі кніга «Як жыць шчасліва з 1, 2, 3... дзецьмі?» пабачыла свет восенню 2016 года ў выдавецтве Гродзенскай дыяцэзіі. Над перакладам працавала Юлія Шэдзько. Тыраж — 1 тысяча асобнікаў. «Сваім дзецям я тлумачу: мець столькі братоў і сясцёр — гэта шчасце» «Калі бацькі трымаюцца адно аднаго, то і сям’я моцная. Часам і мы спрачаемся, гэта нармальна. Але калі гэта адбываецца пры дзецях, мы просім у іх прабачэння. Дзеці павінны вучыцца прасіць прабачэння, але бацькі з'яўляюцца іх прыкладам. Я ім тлумачу, якое гэта шчасце, мець кагосьці з братоў ці сясцёр», — заўважае Роза. Як адзначаюць бацькі, кожнае з іх дзяцей — унікальнае і патрабуе асаблівай увагі. Хасэ Марыя і Роза прызнаюцца, што дзеці розныя і кожны патрабуе свайго падыходу: з адным больш размаўляць, другога — проста абняць, трэцяму дастаткова лагоднага позірку. 
 Вечарам у іх сям’і — традыцыйная прагулка з самымі малодшымі. 
 «У чым твая таямніца, Роза?» «Часам людзі пытаюцца, што за таблеткі я прымаю, адкуль у мяне столькі аптымізму? — з усмешкай дадае Роза. — Сакрэт ёсць, пра яго я пішу ў апошнім раздзеле кнігі. Мая таямніца нічога не каштуе, яна дармовая, даступная для ўсіх кішэняў на планеце, у любой сямейнай эканоміцы: кожны дзень прачынацца рана і хадзіць на святую Імшу.  
 У нашым доме малітва — гэта не абавязак, бо мы паважаем свабоду сваіх дзяцей. Але мы тлумачым ім, што дапамагае нам станавіцца лепшымі, больш чалавечнымі, дабрэйшымі, што дапамагае падтрымліваць іншых людзей і не сварыцца з прычыны розных глупстваў», — раскрывае свой сакрэт шматдзетная мама. | 
| Фотарэпартаж | 












 У
 іспанкі Розы Пік-Агілеры Рока і яе мужа Хасэ Марыя Пасціга 18 дзяцей. 
Пра сваю незвычайную сям’ю жанчына напісала кнігу, якую ўжо пераклалі ў 
15 краінах свету.
У
 іспанкі Розы Пік-Агілеры Рока і яе мужа Хасэ Марыя Пасціга 18 дзяцей. 
Пра сваю незвычайную сям’ю жанчына напісала кнігу, якую ўжо пераклалі ў 
15 краінах свету. 
  
 

 
 




 
 

 для друку
 для друку
