| 
					Падчас урачыстасцяў у Будславе будзе адзначана 25-годдзе адраджэння структур Каталіцкага Касцёла ў Беларусі 			 | 
				
		
					
	| 
								
													Беларусь												
					 | 
	| 
		22.03.2016 14:43	 | 
| 
  25 гадоў з моманту адраджэння структур Каталіцкага Касцёла ў Беларусі 
будзе адзначацца падчас сёлетніх урачыстасцяў Маці Божай Будслаўскай, 
якія пройдуць 1-2 ліпеня. 
 Пра гэта на прэс-канферэнцыі ў 
Мітрапалітальнай курыі распавёў арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. «13 красавіка 1991 года Папа Рымскі Ян Павел ІІ аднавіў структуры Каталіцкага Касцёла ў Беларусі, усталяваў Мінска-Магілёўскую мітраполію, а таксама тры дыяцэзіі», — адзначыў арцыбіскуп.  
  «За гэты час Касцёл у Беларусі рос і ўзмацняўся. Сёння ў нас чатыры дыяцэзіі і восем біскупаў. Наладжана праца новых парафій і пастырствы вернікаў, таксама працуюць каталіцкія СМІ, выдавецтвы», — дадаў іерарх. Паводле слоў арцыпастыра, сёлета ў Касцёле ў Беларусі прыпадае 25-я гадавіна заснавання Гродзенскай дыяцэзіі, а таксама 25 гадоў біскупскай сакры біскупа Гродзенскага Аляксандра Кашкевіча. 
  У Юбілейны Год Міласэрнасці ў Беларусі ўпершыню пройдзе Эўхарыстычны кангрэс, які адбудзецца 24-26 мая ў Гродне.
  Ілья Лапато, фота Віталія Палінеўскага  
 |