Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
| Паведамленне Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі з нагоды тэракту ў мінскім метро |
| Канферэнцыя Біскупаў |
| 12.04.2011 11:26 |
|
Просім усіх вернікаў, асабліва ў гэтыя цяжкія дні, ахвяраваць учынкі міласэрнасці, пост, міласціну, каб больш ніколі не паўтарылася гэтае зло, якое прынесла столькі болю бязвінным людзям. Выказваем сваю салідарнасць і спачуванне ўсім пацярпелым. Каталіцкія Біскупы Беларусі |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.


Узрушаныя страшнай трагедыяй у мінскім метро 11 красавіка, молімся аб Божай міласэрнасці і вечны адпачынак для тых, хто загінуў, і падзяляем боль сем’яў ахвяр, выпрошваючы для іх суцяшэнне ў цярпенні. Просім Бога аб ласцы выздараўлення для ўсіх пацярпелых фізічна і духоўна.
для друку