Каталіцкі і праваслаўны крыжы асвяцілі разам у Пархімоўцах |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія |
29.10.2015 12:47 |
25 кастрычніка каталіцкі і праваслаўны святары асвяцілі падчас сумеснай урачыстасці крыжы ў аграгарадку Пархімоўцы. Асвячэнне каталіцкага крыжа здзейсніў а. Вальдэмар Слота CSsR, дэкан Бераставіцкага дэканату, праваслаўнага — протаіерэй Сяргей Шэлест і іерэй Уладзімiр Грышкевіч. Айцец Вальдэмар Слота падзякаваў прадстаўнікам мясцовых уладаў за падтрымку духоўных памкненняў вернікаў і пажадаў усім хрысціянам, каб, гледзячы на гэтыя крыжы, яны ішлі дарогай святасці і памяталі аб Хрысце, які памёр на крыжы для нашага збаўлення. Айцец Сяргей Шэлест адзначыў у прывітальным слове, што Крыж — духоўная абарона беларускіх вёсак, і падзякаваў людзям, якія ўдзельнічалі ва ўсталяванні крыжоў, пажадаўшы ўсім здароўя, міру і дабрабыту. Аляксандр Гелагаеў паводле orthos.org і www.beresta.by |