Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч: праз футбол можна прывесці да Хрыста вялікую колькасць людзей
Іерархі
18.02.2014 10:54

На працягу Чэмпіянату Еўропы па міні-футболе сярод святароў, які пройдзе 24-28 лютага ў Лідзе, будзе прысутнічаць Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. Пра тое, якое месца ў жыцці святара павінен займаць спорт і які плён можна чакаць ад мерапрыемства, іерарх распавёў grodnensis.by.

- Якое месца павінен займаць спорт у жыцці святара?

- Святар павінен быць падрыхтаваны да свайго служэння не толькі духоўна, але і фізічна, таму што прапаведванне Евангелля патрабуе шмат фізічных сілаў. Ва ўмовах Беларусі, калі многія святары нясуць служэнне у некалькіх месцах, – гэта тым больш важна. Для выканання нават паўсядзённых святарскіх абавязкаў, напрыклад слухання споведзі (у вялікіх парафіяльных супольнасцях, рэд.) патрабуе пэўнай фізічнай вытрымкі і здароўя. Знаходзячыся ў супольнасці вернікаў, святар павінен вучыцца салідарнасці, узаемадапамозе – у чым, між іншым, можа дапамагчы і футбол. Кожная спартыўная гульня мае свае правілы, якія неабходна захоўваць і без якіх немагчыма сумленна дасягнуць пажаданых вынікаў, таму футбол таксама вучыць жыць па правілах. Асноўным заданнем святара з’яўляецца прапаведванне Евангелля ў кожным месцы і асяроддзі. Адным з такіх асяроддзяў з’яўляюцца стадыёны. Там таксама павінен быць Бог. Праз футбол можна прывесці да Хрыста вялікую колькасць людзей, таму што гэты від спорту найбольш папулярны. На жаль, у футболе існуюць некаторыя адмоўныя з’явы, калі, напрыклад, гульні праходзяць без заўзятараў, таму што яны неадпаведна сябе паводзяць. Дзякуючы прапаведванню Хрыста ў спартыўным асяроддзі людзі павінны вучыцца ўзаемна шанаваць адзін аднаго, а таксама ўмець прымаць паразу. Са спортам і духоўным жыццём існуе шмат паралеляў, аднак перш за ўсё гэтыя сферы аб'ядноўвае моцнае імкненне да дасканаласці, быцця загартаваным. Спорт дапамагае не толькі ў фізічнай, але і ў духоўнай фармацыі, выпрацоўваючы мужнасць, вытрымку і самаахвярнасць.

- Якіх плёнаў Вы чакаеце ад гэтага мерапрыемства?

- Каталіцкі Касцёл з дапамогай дзяржаўных уладаў здольны арганізаваць мерапрыемствы такога фармату, і гэта сведчанне таго, што нашая супольнасць жыве і актыўна дзейнічае ў грамадстве. Дзякуючы чэмпіянату кожны святар, які прыехаў з-за мяжы, будзе расказваць пра Беларусь у сваёй краіне ў сваёй парафіяльнай супольнасці. Такога роду мерапрыемствы папулярызуюць нашую краіну, падкрэсліваюць важнасць спорту ў грамадстве і спрыяюць фізічнаму і духоўнаму. З праграмы чэмпіянату мы ведаем, што кожны дзень гульні будуць спалучацца з супольнай малітвай у касцёле Узвышэння Святога Крыжа ў Лідзе. Прадугледжваецца арганізацыя насычанай культурнай праграмы, дзякуючы якой удзельнікі спаборніцтваў пазнаюць лепш гісторыю Беларусі і яе традыцыі.

Некаторыя плёны гэтага мерапрыемства ўжо бачныя на самой стадыі падрыхтоўкі. Адгукнулася шмат спонсараў, якія выразілі жаданне дапамагчы нам, і за гэта ім вялікі дзякуй! Словы ўдзячнасці за дапамогу і супрацоўніцтва ў арганізацыі кірую да Міністэрства спорту і турызму, а таксама да дзяржаўных уладаў г. Ліды. Дзякуючы іх падтрымцы Чэмпіянат па міні-футболе павінен прайсці на адпаведным узроўні.

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Іерархі

01.07 10:47Біскуп Антоні Дзям’янка ў Будславе: «Не варта рабіць з Марыі “краму” для спаўнення жаданняў»
28.06 12:22Паведамленне біскупа Пінскага Антонія Дзям’янкі з нагоды благаслаўлення вуглавога каменя пад новы касцёл Насвяцейшага Сэрца Езуса ў Брэсце
24.06 20:47Беларуская дэлегацыя прыняла ўдзел у біскупскім пасвячэнні кс. Віталія Крывіцкага SDB
19.06 09:58Фотафакт. Апостальскі Нунцый Габар Пінтэр наведаў парафію ў Асіповічах
16.06 11:43Мітрапаліт Кандрусевіч прыняў удзел у міжнародным форуме на тэму барацьбы з карупцыяй
12.06 12:30Паведамленне біскупа Пінскага Антонія Дзям’янкі з нагоды святкавання 400-годдзя асвячэння касцёла ў Ружанах
12.06 08:55Заклік біскупа Аляксандра Яшэўскага да вернікаў Магілёўскага рэгіёна да ўдзелу ў працэсіі Божага Цела
10.06 00:04Адкрыты ліст Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча лаўрэату Нобелеўскай прэміі спадарыні Святлане Алексіевіч
24.05 12:27Мітрапаліт Кандрусевіч прымае ўдзел у пасяджэнні італьянскага епіскапату
16.05 13:52«Уражвае дабрыня мясцовых вернікаў»: Апостальскі Нунцый падсумаваў візіт у Віцебскую дыяцэзію