| Арцыбіскуп Кандрусевіч стане ўдзельнікам ІІІ Чэмпіянату па міні-футболе сярод каталіцкіх святароў Беларусі | 
| Іерархі | 
| 20.11.2014 12:00 | 
| 
 
 «Удзел у чэмпіянаце пацвердзілі прадстаўнікі ўсіх дыяцэзій Беларусі. Формула турніра: кожная каманда згуляе з кожнай наступнай», — распавёў Сatholic.by кс. Павел Салабуда, адзін з арганізатараў турніра. 
 План турніра: 12.00 — святая Імша (парафія Св. Казіміра ў Маладзечне) 
 Маладзечна — трэці па ліку горад, які збірае футбольных заўзятараў сярод каталіцкага духавенства. Упершыню чэмпіянат па міні-футболе сярод беларускіх каталіцкіх святароў прайшоў у Лідзе ў 2012 годзе, летась турнір праходзіў у Лепелі. 
 Пераможцамі абодвух турніраў станавілася футбольная каманда святароў з Гродзенскай дыяцэзіі. 
 Ілья Лапато  | 


Турнір пройдзе ў Маладзечне 24 лістапада. Удзел у ім пацвердзілі ўсе чатыры дыяцэзіі Беларусі. Удзельнікам чэмпіяната ў трэці раз стане і Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.
 
 
 
 для друку