У Беларусь прыбыў новы Апостальскі нунцый |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія |
10.10.2011 16:45 |
У аэрапорце «Мінск-2» іерарха сустракалі Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч, старшыня ККББ біскуп Аляксандр Кашкевіч, Генеральны сакратар епіскапату біскуп Антоні Дзям’янка, архімадрыт Сяргей Гаек, сакратар Нунцыятуры кс. прэлат Крыспін Дубель і прадстаўнік службы дзяржаўнага пратакола Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь. Прадстаўнік Ватыкана перадаў біскупам найлепшыя пажаданні ад Святога Айца Бэнэдыкта XVI і Дзяржаўнага сакратара Яго Святасці кардынала Тарчызіо Бертонэ. Арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці быў прызначаны Апостальскім нунцыем у Беларусі 16 ліпеня 2011 г. Да гэтага іерарх з’яўляўся Апостальскім нунцыем у Грузіі, Арменіі і Азербайджане. ![]() |