Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
| Нарачанскія пілігрымы ў васямнаццаты раз вырушылі пешшу ў Будслаў |
| Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія |
| 03.07.2013 14:03 |
|
Жаданне пайсці да Маці Божай Будслаўскай пешшу выказалі 210 чалавек. Пілігрымаў чакае трохдзённы шлях. Агульная інтэнцыя пілігрымкі — падзяка за дар веры і просьба аб узмацненні гэтага дару, а таксама просьба аб добрым духоўным плёне перэгрынацыі рэліквій святой Тэрэзы ад Дзіцятка Езус у Беларусі. Паводле сайта naracz.na.by (JLS) |
| Фотарэпартаж |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.


XVIIІ пешая пілігрымка «Нарач-Будслаў» вырушыла 3 ліпеня з Нарачы. Папярэднічала выхаду святая Імша ў інтэнцыі пілігрымаў, якую ў 12.00 у касцёле св. Андрэя, апостала, цэлебраваў кс. Багуслаў Маджэеўскі, пробашч парафіі св. Мікалая, біскупа, са Свіры.
для друку