Гэта
архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе
catholic.by
У Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі распачалі служэнне рэдэмптарысты |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
|
05.11.2013 16:54 |
У Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі ўпершыню зарэгістравана парафія, у якой нясуць служэнне айцы рэдэмптарысты. Парафія Маці Божай Ларэтанскай знаходзіцца ў мінскім мікрараёне Сокал, была зарэгістравана 21 сакавіка 2013 г., рэдэмптарысты служаць там з ліпеня.
Расклад святых Імшаў у парафіі Маці Божай Ларэтанскай:
Нядзеля і святы:
12.00 — св. Імша
Звычайныя дні:
20.00 — св. Імша
Серада і субота — св. Імша і набажэнства на польскай мове (серада: 20.00 – навэнна да маці Божай Нястомнай Дапамогі, субота: 20.00 – набажэнства да благаслаўленага Яна Паўла ІІ).
Парафіяльны адпуст — 10 снежня.
Інтэрнэт-старонка парафіі - www.minsk.redemptor.by. Рэдэмптарысты служаць таксама ў Гродне (Дзевятоўка), Парэччы, Новай Рудзе і Вялікай Бераставіцы. (AG)
|
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на
Catholic.By абавязкова.