Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Баранавіцкі катэхетычны каледж адзначыў сваю гадавіну
Беларусь - Пінская дыяцэзія
04.10.2010 12:31

2 кастрычніка 2010 г. у Катэхетычным каледжы імя Зыгмунта Лазінскага ў Баранавічах адбылося ўрачыстае распачацце новага навучальнага года. У гэты дзень студэнты 2-га курса разам са сваімі выхавацелямі і настаўнікамі ўзгадалі, як роўна год таму каледж адчыніў дзверы ў доме Святой Тройцы для тых, хто пажадаў глыбей пазнаць Бога, каб у будучым дзяліцца гэтым пазнаннем у працэсе катэхізацыі.

Цёплыя словы прагучалі ў адрас кардынала Казіміра Свёнтка: менавіта ён прыклаў шмат намаганняў, каб гэтая навучальная ўстанова распачала сваю працу.

Пасля ўрачыстай святой Імшы, якую цэлебраваў кс. прэлат Антоній Гей, адбылася сустрэча, на якой дырэктар каледжа кс. Алег Сількевіч і намеснік дырэктара кс. Андрэй Рылка звярнуліся з прывітальным словам да студэнтаў, асабліва да першакурснікаў. Затым была прадстаўлена відэапрэзентацыя-ўспамін аб адкрыцці каледжа і першым навучальным годзе, падрыхтаваная навучэнцамі.

Прысутныя мелі магчымасць паслухаць рэферат на тэму «Сучаснае хрысціянскае бачанне сям’і», які падрыхтаваў кс. магістр Станіслаў Вашкевіч. Завяршылася свята канцэртнай праграмай, падрыхтаванай студэнтамі 2-га курса.

Ірына Богуш

Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.