Ватыкан накіраваў пасланне да будыстаў |
Дзяржава Ватыкан |
01.04.2011 10:51 |
Сёлетняе пасланне ватыканскага ведамства мае назву «Імкнучыся да праўды ў вольнасці, хрысціяне і будысты жывуць у міры». «Намаганні ў імкненні да праўды з’яўляюцца абавязковай умовай для асягнення сапраўднага супакою, — чытаем у пасланні. — Усе людзі абавязаны шукаць праўду, спазнаўшы якую, павінны прыняць і ў адпаведнасці са свабодай жыць. У сённяшнім свеце, адзначаным рознымі формамі секулярызму і фундаменталізму, якія часта варагуюць з сапраўднай свабодай і духоўнымі каштоўнасцямі, рэлігійны дыялог можа быць альтэрнатывай, каб знайсці шлях да спакою і свабоды культу». |