Гэта 
архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе 
catholic.by
		| Папа зноў заклікаў да малітвы аб міры ў Сірыі і на Блізкім Усходзе | 
	| Святы Айцец | 
	| 29.09.2013 16:49 | 
|  29 верасня перад малітвай «Анёл Панскі» на плошчы св. Пятра Папа Францішак у чарговы раз заклікаў да малітвы аб міры ў Сірыі і на Блізкім Усходзе. Гэта адбылося пасля Імшы для ўдзельнікаў Міжнароднага катэхетычнага кангрэса і настаўнікаў рэлігіі ў рамках Года веры.
 На Імшы прысутнічаў Патрыярх Антыёхіі і ўсяго Усходу Ян Х. Святы Айцец адзначыў, што прысутнасць у Ватыкане праваслаўнага іерарха, якога ён назваў сваім братам, мабілізуе хрысціян маліцца аб міры ў Сірыі і на Блізкім Усходзе.
 Папа нагадаў таксама, што 28 верасня ў Харватыі быў абвешчаны благаслаўлёным Міраслаў Булешыч, святар, які прыняў мучаніцкую смерць у 1947 г. «Будзем праслаўляць Пана, які бяссільным дае моц найвышэйшага сведчання», — сказаў Пантыфік.
 Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё 
 (AG) 
 | 
 
	
						
						Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на 
Catholic.By абавязкова.