Кардынал Бэртонэ: для міру ў свеце неабходна сустрэча рэлігій у Асізі |
Рымская курыя |
11.03.2011 13:55 |
«Ужо некалькі гадоў усё больш узрастае неабходнасць арганізаваць значнае мерапрыемства, якое магло б даць свету выразны сігнал аб паўсюднай патрэбе ў міры», — падкрэсліў кардынал Бэртонэ. Прадстаўнік Ватыкана нагадаў таксама, што пытанні міру заўсёды ляжалі на сэрцы Бэнэдыкта XVI. Сёння, па словах іерарха, Папа жадае заахвоціць вернікаў розных рэлігій перажываць сваю веру так, каб яна служыла міру. Сустрэча прадстаўнікоў розных веравызнанняў у Асізі адбудзецца ў кастрычніку гг., у 25-ю гадавіну першага падобнага мерапрыемства, якое прайшло 27 кастрычніка 1986 г. па запрашэнні папы Яна Паўла ІІ. |