Гэта
архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе
catholic.by
Ва ўкраінскім горадзе капуцыны арганізавалі школу іканапісу |
05.08.2013 12:49 |
Браты меншыя капуцыны ва ўкраінскім горадзе Ужгарадзе арганізавалі школу іканапісу «Eikonon Schole». У ёй выкладае капуцын а. Сяргей Губіцкі з кляштара ў Стараканстанцінаве, які, маючы мастацкую адукацыю, на працягу многіх гадоў піша абразы і з’яўляецца выкладчыкам іканапісу.
У канцы навучання студэнты атрымліваюць сертыфікаты. Абразы, напісаныя навучэнцамі, асвяціў епіскап Грэка-Каталіцкай Царквы Мілан Шашык.
Як паведамляе руская рэдакцыя Ватыканскага радыё, школа вучыць не толькі ствараць абразы, але і размяшчаць іх там, дзе яны становяцца элементам паўсядзённага жыцця людзей: у святынях і дома. (AG)
|
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на
Catholic.By абавязкова.