334 мільёны хрысціян церпяць пераслед за сваю веру |
17.11.2016 12:29 |
Пра гэты паведамляе aciprensa.com. Згодна з данымі, больш за 334 мільёны хрысціян жывуць у краінах, дзе пануе пераслед і дыскрымінацыя веруючых у Хрыста. Даклад аб свабодзе веравызнання ў свеце ахоплівае двухгадовы перыяд — з чэрвеня 2014 па чэрвень 2016. Ён быў прадстаўлены дырэктарам Папскага фонда «Дапамога Касцёлу ў патрэбе» Хаўерам Менендэсам Росам разам з іерархам сірыйскага горада Хомс арцыбiскупам Хеанам Абда Арбачам. Насамрэч у 38 са 196 прааналізаваных краін людзі падвяргаюцца гвалту, у 23 — пераследу за рэлігійныя погляды, у 15 — дыскрымінацыі. «Кожны трэці ў свеце жыве ў краіне, дзе няма свабоды веравызнання», — заявіў Менендэс. Ён адзначыў, што «без рэлігійнай свабоды не можа існаваць сапраўднай свабоды, а іншыя свабоды абмяжоўваюцца». Паводле aciprensa.com, краіны з найбольшым узроўнем пераследу — гэта Афганістан, Сірыя, Паўночная Карэя, Ірак, Нігерыя, Сірыя і Самалі. Дырэктар Папскага фонду «Дапамога Касцёлу ў патрэбе» сцвярджае, што хрысціянства з'яўляецца рэлігіяй, якая найбольш пераследуецца ў свеце, бо кожны шосты хрысціянін жыве ў краіне, дзе яго вера пераследуецца. У тым, што датычыць апошніх нападаў на свабоду веравызнання ў Іспаніі, сярод якiх зневажанне месца малітвы, крадзяжы Найсвяцейшага Сакрамэнту, знявага рэлігійных святаў, Менендэс адзначыў, што сітуацыя ў краіне павінна ўспрымацца ў кантэксце іншых нацый Еўропы, паколькі «гэтыя рэчы адбываюцца таксама ў іншых дзяржавах». Было падкрэслена першаснае значэнне свабоды веравызнання ў свеце, бо гэта з’яўляецца фундаментальным правам, замацаваным у 18 артыкуле Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека. |