Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
						
						
| Cвяты Элігій, біскуп | 
 Элігій, або, у французскім вымаўленні, Элуа, нарадзіўся каля 590 г. у невялікім мястэчку непадалёк ад Ліможа (Францыя). Ён быў прыдворным залатаром французскіх каралёў, якія часта звярталіся да яго па парады. Акрамя працы ў майстэрні, ён актыўна займаўся дабрачыннасцю: выкупляў палонных, засноўваў касцёлы і кляштары, рабіў падарункі бедным. Пасля смерці караля Дагабера пакінуў сваё рамяство і ў 639 г. прыняў святарскае пасвячэнне. Праз два гады Элігій быў прызначаны біскупам Нуаёна. Як пастыр дыяцэзіі ён асабліва клапаціўся пра навяртанне паганаў, вёў місіянерскую дзейнасць у Фландрыі, працягваў засноўваць і падтрымліваць кляштары. Памёр 1 снежня 660 г. Святы Элігій з’яўляецца апекуном ювеліраў, слесараў, кавалёў і ветэрынараў. Успамін: 1 снежня  | 
| Адноўлена 15.07.2009 17:40 | 
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.
					

Элігій, або, у французскім вымаўленні, Элуа, нарадзіўся каля 590 г. у невялікім мястэчку непадалёк ад Ліможа (Францыя). Ён быў прыдворным залатаром французскіх каралёў, якія часта звярталіся да яго па парады. Акрамя працы ў майстэрні, ён актыўна займаўся дабрачыннасцю: выкупляў палонных, засноўваў касцёлы і кляштары, рабіў падарункі бедным. 
 для друку