Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Цэтлік [Пілігрымка на Святую Зямлю 2014]
Усяго 10 матэрыялаў адзначана цэтлікам Пілігрымка на Святую Зямлю 2014.
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.


Ва ўрачыстасць Святых Апосталаў Пятра і Паўла 29 чэрвеня першая група беларускіх пілігрымаў раніцою накіравалася на гару Кармэль у святыню Божай Маці, Зоркі мора, і грот прарока Іллі.
27 чэрвеня ў Назарэце адбылося ўрачыстае асвячэнне мазаікі абраза Маці Божай Будслаўскай. З гэтай нагоды на Святую Зямлю з Беларусі былі арганізаваныя адмысловыя Усебеларускія пілігрымкі. Першую ўзначальвае Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч, другую – дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі. Пілігрымы наведаюць Бэтлеем, Назарэт, Гару Благаслаўленняў, Кану, Гару Табор, Ерыхон і Ерузалем.
28 чэрвеня беларускія пілігрымы на чале з мітрапалітам Тадэвушам Кандрусевічам накіравалася на гару Перамянення Пана - Табор, дзе адбылася святая Імша, якую ўзначаліў арцыбіскуп. Таксама беларусы наведалі возера Геназарэт і гару Благаслаўленняў, Табху і дом св. Пятра ў Кафарнаўме.
27 чэрвеня беларускія пілігрымы накіраваліся ў горад Назарэт, які знаходзіцца за 190 км ад Ерузалема, каб споўніць галоўную мэту пілігрымкі, якой з’яўляецца асвячэнне мазаікі цудатворнага абраза Маці Божай Будслаўскай.
26 чэрвеня ў праграме Агульнабеларускай пілігрымкі на Cвятую Зямлю беларускія пілігрымы наведалі горад Ерузалем, прайшліся з малітвай Крыжовай Дарогай і маліліся ў святыні Уваскрасення (Гроба) Пана. Раніцу гэтага дня візітатар для грэка-католікаў Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек выкарыстаў на малітву ў рускім праваслаўным саборы Святой Тройцы, які належыць Рускай Духоўнай Місіі ў Ерузаліме.
Сярод асноўных падзей, якімі быў напоўнены чарговы дзень беларускіх пілігрымаў на Святой Зямлі, стала перажыванне Крыжовага шляху, што быў праведзены вуліцамі старога Ерусаліма.
25 чэрвеня працягнулася Агульнабеларуская пілігрымка на Святую Зямлю. Раніцай усе групы пілігрымаў сустрэліся на агульнай святой Імшы ў базыліцы св. Кацярыны Александрыйскай, якая знаходзіцца побач з Базылікай Нараджэння Езуса.
Раніцай 22 чэрвеня ўдзельнікі агульнабеларускай пілігрымкі на Святую Зямлю сабраліся на Імшы на так званым Полі пастухоў – месцы, дзе анёл аб’явіў пастухам аб нараджэнні Збаўцы ў Бэтлееме. Імшу ўзначаліў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.
21 чэрвеня з Мінска вылецела першая група ўдзельнікаў агульнабеларускай пілігрымкі на Святую Зямлю на асвячэнне мазаікі абраза Маці Божай Будслаўскай. Групу са 150 чалавек узначаліў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.