Моладзевай місіі «Чыстае сэрца» — тры гады | Друк |
Дабрачыннасць
12.11.2014 16:59

Трэцюю гадавіну свайго заснавання адзначае рэлігійная арганізацыя Моладзевая місія «Чыстае сэрца».

Моладзевая місія была створана 11 лістапада 2011 года на дабрачыннай аснове. Яе галоўная мэта — дабрачынная дзейнасць у адпаведнасці з прынцыпамі хрысціянскай міласэрнасці і агульначалавечых каштоўнасцяў.

Сярод праектаў «Чыстага сэрца» — парафіяда дзяцей і моладзі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, лыжная гонка «Старт чыстых сэрцаў», «Стоп-секта» і інш.

«Спадзяёмся, што з вашай дапамогай мы зможам і далей актыўна ажыццяўляць дабрачынную і сацыяльную дзейнасць, накіраваную на дапамогу маладому пакаленню, якое апынулася ў складанай жыццёвай сітуацыі. Разам мы зможам больш!» — зазначаюць прадстаўнікі арганізацыі на сваім сайце.

(JLS)

Падрабязней па тэме:

У Мінску прайшоў фінал дабрачыннага фестываля «Таленты чыстых сэрцаў»
Місія «Чыстае сэрца» запрашае падтрымаць таленавітых дзяцей-сірот

 

 
© 2003-2024 Catholic.by