Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Місія «Чыстае сэрца» запрашае падтрымаць таленавітых дзяцей-сірот
Беларусь
26.04.2014 17:01

«Галоўнае — гэта нашыя дзеці» — пад такім дэвізам распачаўся сёлета ўжо трэці фестываль «Таленты чыстых сэрцаў». Мерапрыемства, арганізаванае Моладзевай каталіцкай місіяй «Чыстае сэрца« і Упраўленнем адукацыі Мінскай вобласці, заклікана дапамагчы дзецям-сіротам і асобам з асаблівасцямі развіцця развіць свае таленты і артыстычныя здольнасці.

Першы этап фестывалю — адборачныя туры — прайшоў на гэтым тыдні ў Маладзечне і Уздзе. Удзел у іх прынялі 22 установы адукацыі (дзіцячыя дамы, інтэрнаты і цэнтры карэкцыйнага навучання). У гэтыя два дні каля 200 дзетак і падлеткаў прадставілі мастацкія нумары і тым самым здолелі праявіць свае таленты.

Наступным этапам фестывалю стане фінальны канцэрт з лепшых нумароў, які адбудзецца 3 мая ў мінскім Палацы прафсаюзаў. Канцэрт распачнецца ў 13.00, а білеты (бясплатна) можна замовіць па тэлефонах:

+375 29 795 53 51,

+375 29 657 23 57.

Завершыцца акцыя напярэдадні дня абароны дзяцей гала-канцэртам ў Рэспубліканскім навукова-практычным цэнтры дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі ў Бараўлянах. Удзельнікі фестывалю не толькі падзеляцца талентамі, але і падарункамі, набыць якія плануецца з ахвяраванняў, сабраных падчас фінальнага канцэрту. Таму заахвочваем усіх неабыякавых далучыцца да вялікай справы падтрымкі і дапамогі дзецям. Якіх, як кажуць, чужых не бывае.

Святлана Жылевіч

Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.