Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Навіны з Апостальскай Сталіцы


Папа Францішак смуткуе ў сувязі са смерцю кардынала Ёахіма Майснера
Святы Айцец
06.07.2017 12:01

Раніцай 5 ліпеня ў 83-гадовым узросце адышоў у вечнасць кардынал Ёахім Майснер, арцыбіскуп Кёльнскі на пенсіі.

 
Намінаваны на «Оскар» фільм пра Папу прадставілі ў Ватыкане
Дзяржава Ватыкан
05.07.2017 09:38

У Ватыканскіх музеях 27 чэрвеня адбыўся паказ фільму «Папа Францішак: мая ідэя мастацтва» (Papa Francesco: La mia idea di arte).

 
Ватыкан супраць лібералізацыі наркотыкаў
Рымская курыя
28.06.2017 15:40

Апостальская Сталіца выказала рашучы супраціў лібералізацыі гандлю наркотыкамі, у тым ліку марыхуанай. На гэта ўказаў прэфект ватыканскай Дыкастэрыі па служэнні інтэгральнаму развіццю чалавека кардынал Пітэр Тарксан.

 
Папа Рымскі заклікаў да салідарнасці з хворымі на анкалогію
Слова Папы
27.06.2017 14:38

26 чэрвеня Пантыфік сустрэўся з дэлегацыяй Італьянскай лігі па барацьбе з ракам. Ён падзякаваў гасцям за спрыянне прафілактыцы анкалагічных захворванняў, у тым ліку праз фарміраванне культуры жыцця, заснаванай не на камерцыйных інтарэсах, а на павазе да Божага дару.

 
Папа Францішак адзначыў 25-годдзе біскупскага пасвячэння
Святы Айцец
27.06.2017 13:23

27 чэрвеня ў капліцы айцоў паўлінаў у Рыме папа Францішак цэлебраваў святую Імшу з нагоды 25-годдзя свайго біскупскага пасвячэння.

 
Апостальская Сталіца занепакоена сітуацыяй Касцёла ў Кітаі
Рымская курыя
26.06.2017 17:07

Святы Пасад пракаментаваў справу кітайскага біскупа Пітэра Шао Жуміна, пастыра дыяцэзіі Вэньчжоў у кантынентальным Кітаі. Кіраўнік Залы Друку заявіў, што «Апостальская Сталіца з сур’ёзнай заклапочанасцю назірае за асабістай сітуацыяй» іерарха, «гвалтоўна выдаленага з сваёй біскупскай сталіцы некаторы час таму».

 
Папа Францішак пра выклікі, якія стаяць перад Усходнімі Касцёламі
Слова Папы
23.06.2017 11:21

Нават там, дзе няма магчымасці існавання касцёльных структур, Касцёл можа жыць у сваіх верніках, лічыць папа Францішак. 22 чэрвеня Пантыфік прыняў на аўдыенцыі ў Ватыкане ўдзельнікаў пленарнага пасяджэння Асамблеі ініцыятыў дапамогі Усходнім Касцёлам (ROACO).

 
Папа ўзначаліць кансісторыю з удзелам новых кардыналаў
Святы Айцец
23.06.2017 11:07

28 чэрвеня ў базыліцы святога Пятра ў Ватыкане папа Францішак узначаліць чарговую публічную кансісторыю, падчас якой Пантыфік надасць кардынальскую годнасць пяці іерархам. Падчас цырымоніі адбудзецца абрад накладання бірэтаў, уручэнне пярсцёнкаў, наданне кардынальскіх тытулаў або даручэнне дыяконій.

 
Кардынал Пьетра Паралін наведае Маскву і сустрэнецца з Прэзідэнтам Расіі
Дзяржава Ватыкан
22.06.2017 13:38

Кіраўнік ватыканскай дыпламатыі хутка наведае Маскву з візітам «на высокім узроўні». Ён пройдзе ў жніўні і будзе ўключаць, у прыватнасці, сустрэчы з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным і кіраўніцтвам Рускай Праваслаўнай Царквы.

 
Генеральны рэвізор Святога Пасаду падаў у адстаўку
Дзяржава Ватыкан
21.06.2017 12:56

Генеральны рэвізор для фінансавых структур Святога Пасаду і Дзяржавы Ватыкан Лібера Мілонэ падаў у адстаўку. Адпаведную просьбу ён прадставіў 19 чэрвеня, якая была прынята Пантыфікам. Святы Пасад паінфармаваў, што ў хуткім часе будзе распачаты працэс прызначэння новага генеральнага рэвізора.

 
Папа Францішак сустрэнецца з бежанцамі, якіх прынялі рымскія парафіі
Святы Айцец
19.06.2017 16:05

19 чэрвеня перад цырымоніяй адкрыцця кангрэсу Рымскай дыяцэзіі папа Францішак сустрэнецца з прадстаўнікамі бежанцаў, якія былі прыняты рымскімі парафіямі і манаскімі супольнасцямі пасля яго адмысловага закліку, скіраванага два гады таму. За гэты час у рымскіх супольнасцях прытулак атрымаў 121 вымушаны мігрант.

 
Папа Францішак ва ўрачыстасць Божага Цела: у Эўхарыстыі варта прымаць Езуса замест уласнага «я»
Слова Папы
19.06.2017 15:10

18 чэрвеня падчас малітвы «Анёл Панскі» на плошчы Чв. Пятра ў Ватыкане папа Францішак нагадаў пра асаблівую ролю ўрачыстасці Божага Цела.

 
Пантыфік падчас малітвы «Анёл Панскі»: апора хрысціянскай супольнасці — у міласэрнасці Бога
Слова Папы
15.06.2017 11:28

Малітва «Анёл Панскі» з папам Францішкам прайшла на пл. Святога Пятра ва урачыстасць Найсвяцейшай Тройцы 11 чэрвеня. Прыводзім поўны тэкст звароту Папы.

 
Папа Францішак атрымаў Біблію з мігранцкага судна
Святы Айцец
09.06.2017 10:18
Сярод мігрантаў, якія прыбываюць на італьянскі востраў Лампедуза, вельмі запатабраванымі з’яўляюцца не толькі рэчы першай неабходнасці, але таксама і Святое Пісанне.
 
Пантыфік: «Крывадушнасць у Касцёле робіць шмат шкоды»
Слова Папы
08.06.2017 16:16

Крывадушнасць не з’яўляецца «мовай» Езуса і не павінна быць мовай хрысціяніна, крывадушнік здольны забіць супольнасць — гэтыя думкі Папа Рымскі Францішак агучыў падчас ранішняй св. Імшы ў Ватыкане 6 чэрвеня.

 
<< Першая < Папярэдняя 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 Наступная > Апошняя >>

Старонка 1 з 291
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.