Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Папа Францішак адзначыў 25-годдзе біскупскага пасвячэння
Святы Айцец
27.06.2017 13:23

27 чэрвеня ў капліцы айцоў паўлінаў у Рыме папа Францішак цэлебраваў святую Імшу з нагоды 25-годдзя свайго біскупскага пасвячэння.

Напачатку святой Імшы кардынал Анджэла Санада, дэкан Кардынальскай калегіі, ад імя прысутных кардыналаў павінашаваў Святога Айца з юбілеем.

У гаміліі Пантыфік заўважыў, што ў хвіліну свайго паклікання быў больш-менш ва ўзросце сабраных кардыналаў. Папа падкрэсліў, што, хоць некаторыя кажуць, што ў Касцёле кіруюць старыя людзі, аднак пакліканне пастыраў — быць старцамі, якія дзеляцца з маладымі сваімі марамі. «Яны не павінны быць закрытымі, яны пакліканы да адкрытасці, падобна старцу Сімяону і ўдаве Ганне», — сцвердзіў Пантыфік.

Перад удзяленнем свайго пастырскага благаслаўлення Святы Айцец падзякаваў сабраным за супольную малітву, перапрасіў за свае грахі і маліўся аб вытрываласці ў веры, надзеі і любові.

20 мая 1992 г. Ян Павел ІІ прызначыў 55-гадовага кс. Хорхэ Марыя Бэрголіо дапаможным біскупам архідыяцэзіі Буэнас-Айрэс. Біскупскую сакру новы іерарх атрымаў 27 чэрвеня таго ж года з рук тагачаснага арцыбіскупа аргенцінскай сталіцы кардынала Антоніо Куарачына. Біскупскім дэвізам новага аргенцінскага іерарха сталі словы Miserando atque eligendo («Паглядзеў з любоўю і выбраў»).

(kai/vgr)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.
  • 28.07.2017
  • 27.07.2017
  • 26.07.2017
  • 25.07.2017
  • 24.07.2017