Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Папа Францішак пасрэднікам паміж дзвюма Карэямі?
Святы Айцец
25.05.2017 15:08

Новы Прэзідэнт Паўднёвай Карэі Мун Чжэ Ін скіраваў да папы Францішка пісьмо, якое Пантыфіку было перададзена 24 мая. Гэты ліст быў «важным жэстам прэзідэнта ў адносінах да Папы з пункту гледжання супольнай ангажаванасці на карысць міру, справядлівасці і паяднання».

Пра гэта паведамляе ватыканскае выданне L’Osservatore Romano.

Акрамя гэтага, італьянскае каталіцкае агенцтва ACI апублікавала 23 мая інтэрв’ю з арцыбіскупам Кімам, які сцвердзіў, што ў Рым яго накіраваў прэзідэнт Мун, католік па веравызнанні, каб прасіць папу Францішка аб «пасрэдніцтве». Падобны прыклад пасрэдніцтва Ватыкана паміж Кубай і ЗША меў месца ў снежні 2014 года. У выніку паміж дзвюма дзяржавамі былі адноўлены дыпламатычныя адносіны.

«Мы верым, што гэта будзе магчыма», — сказаў старшыня епіскапату адносна тэмы пасрэдніцтва і падкрэсліў, што гаворка ідзе пра «сур’ёзны дыялог паміж Карэяй Паўночнай і Паўднёвай».

З апошніх інтэрв’ю новага прэзідэнта Паўднёвай Карэі вынікае, што ён асцерагаецца павелічэння ваеннага напружання.

Паводле КАІ
(VGr)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.
  • 22.10.2017
  • 21.10.2017
  • 20.10.2017
  • 19.10.2017
  • 18.10.2017