Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Навіны ў свеце


Дублін: былы футбаліст «Манчэсцер Юнайтэд» стаў святаром
11.07.2017 10:21

Свой першы прафесійны кантракт ён падпісаў у 14 гадоў яшчэ школьнікам. Філіп Малрайн, які ў 1990-я гады гуляў у адной камандзе разам з Дэвідам Бэкхемам, днямі  атрымаў прэзбітэрскае пасвячэнне ў ордэне дамініканцаў.

 
Гэтыя тры футбалісты сваёй малітвай здзівілі ўсю Інданезію
06.07.2017 11:16

«Такім чынам мы выказваем удзячнасць Богу», — распавёў адзін з футбалістаў, хрысціянін, які разам са сваімі калегамі (мусульманінам і індусам) незвычайным чынам дзякуе за забіты гол. Вось так яднае футбол!

 
У Брытаніі пасля адмены праграм па сексуальнай адукацыі амаль удвая скарацілася падлеткавая цяжарнасць
05.07.2017 15:01

«Сексуальная адукацыя» ў духу, які супярэчыць хрысціянскім прынцыпам, хутчэй павялічвае колькасць падлеткавых цяжарнасцяў, чым скарачае іх. Пра гэта сведчыць нядаўна апублікаванае даследаванне.

 
Неверагодна! Panis Angelicus у выкананні Стынга і Лучана Павароці
05.07.2017 08:36

Мы прывыклі, што гімн Panis Angelicus выконваецца касцёльнымі харамі. А як гучыць эўхарыстычная песня ў выкананні двух сусветных зорак — італьянскага опернага саліста Лучана Павароці і аўтара сусветнага хіта Desert Rose Стынга?

 
У Панаме прэзентавалі гімн Сусветных дзён моладзі-2019 (+аўдыё)
04.07.2017 15:41

Аўтарам тэксту і музыкі абранага гімну стаў Абдыэль Хімэнэс з Панамы. Яго версія была абрана сярод 56 варыянтаў. Назва афіцыйнага гімну — «Няхай мне станецца паводле Твайго слова».

 
Германія: AfD праверыць законапраект «Шлюб для ўсіх» на адпаведнасць канстытуцыі
03.07.2017 14:29

Нямецкая партыя «Альтэрнатыва для Германіі» (Alternative für Deutschland — далей AfD) выступіла з прапановай праверыць юрыдычна прыняты 30 чэрвеня ў Бундэстагу законапраект «Шлюб для ўсіх».

 
Сірыйскі біскуп: Не варта спрыяць эміграцыі, ахвярам вайны трэба дапамагаць на месцы
30.06.2017 10:38

Біскуп Мараніцкага Каталіцкага Касцёла Антуан Шбейр распавёў у Кракаве пра патрэбы хрысціян на Блізкім Усходзе.

 
Канада: праціўнікаў ЛГБТ будуць пазбаўляць бацькоўскіх правоў
28.06.2017 10:51

У пачатку чэрвеня парламент канадскай правінцыі Антарыё прыняў закон, паводле якога ў бацькоў, якія з'яўляюцца хрысціянамі і крытыкуюць нетрадыцыйныя сужэнствы і гендэрную ідэалогію, будуць забіраць дзяцей.

 
Акцёр Марцін Фрымэн выступіць у ролі прадзюсера серыяла пра барацьбу Бога і сатаны
23.06.2017 12:05

Брытанскі акцёр Марцін Фрымэн, вядомы сваімі ролямі ў фільме «Хобіт» і серыяле «Шэрлак», стане прадзюсерам тэлеверсіі паэмы Джона Мілтана «Страчаны рай».

 
Львоў: а. Эдуар Кава OFMConv атрымаў біскупскае пасвячэнне
22.06.2017 09:28

21 чэрвеня ў Львове Мітрапаліт Мечыслаў Макшыцкі ўдзяліў біскупскае пасвячэнне а. Эдуарду Каву OFMConv, якога папа Францішак прызначыў дапаможным біскупам Львоўскай архідыяцэзіі.

 
Італія: бежанцы адрамантуюць манастыр у Палерма
21.06.2017 15:07

У гэтыя дні дзесяць мігрантаў з Афрыкі праходзяць курс будаўнічых работ, пасля чаго яны далучацца да рамонтных прац у манастыры Сан Джавані дэльі Арыміці (св. Яна, пустэльніка) у Палерма. Бежанцы прыбылі ў Італію на лодках па водах Міжземнага мора ў 2014 і 2015 гг., атрымалі статуc бежанцаў і былі ўключаны ў спецыяльную ўрадавую праграму.

 
Інданезія: 37 дыяканаў з аднаго маленькага вострава
20.06.2017 09:09

37 семінарыстаў атрымалі дыяканскае пасвячэнне на інданезійскім востраве Флорэс. Гэтае месца, па словах мясцовага місіянера а. Луіджы Гальвані, «па-ранейшаму з’яўляецца ўрадлівай зямлёй для манаскіх і святарскіх пакліканняў».

 
Адна з буйнейшых мячэцяў Абу-Дабі перайменавана ў гонар хрысціянскай Божай Маці
20.06.2017 08:37

Адна з буйнейшых мячэцяў у сталіцы Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў, горадзе Абу-Дабі, па рашэнні ўладаў краіны перайменавана ў гонар Божай Маці.

 
У Квебеку распачаўся міжнародны кангрэс каталіцкіх СМІ
19.06.2017 17:47

Да пошуку новых тэхнічных і сацыяльных сродкаў, якія дапамогуць у паўсюднай місіі абвяшчэння Евангелля, заахвочвае папа Францішак працаўнікоў каталіцкіх СМІ. Пра гэта піша Дзяржаўны сакратар Яго Святасці кардынал П’етра Паралін у пасланні на міжнародны кангрэс каталіцкіх мас-медыя SIGNIS, які распачаўся 19 чэрвеня.

 
ЮНІСЕФ: таты мала часу праводзяць з дзецьмі
19.06.2017 17:04

Малыя дзеці ў розных частках свету не маюць магчымасці гуляць і вучыцца разам са сваімі татамі. На гэта звяртае ўвагу Дзіцячы фонд ААН (ЮНІСЕФ) з нагоды Дня бацькі, які адзначаецца ў 80 краінах свету.

 
<< Першая < Папярэдняя 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 Наступная > Апошняя >>

Старонка 1 з 92
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.