Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Гэтыя тры футбалісты сваёй малітвай здзівілі ўсю Інданезію
06.07.2017 11:16

Мусульманін Міфтахул Хамдзі, індус Нгура Нанак і пратэстант Ябс Роні — гэта футбалісты адной зборнай: Bali United. Футбалісты вырашылі такім незвычайным спосабам адсвяткаваць забіты гол.

Учынак, важнейшы за словы

«Мы заўсёды такім чынам выказваем удзячнасць Богу! — кажа мясцовым СМІ Ябс Роні. — Хоць і вызнаём розныя рэлігіі і маем рознае паходжанне, мы — адно. Мы павінны бараніць супакой у краі і быць адным цэлым».



Здымак быў зроблены падчас матчу першай інданезійскай лігі паміж Bali United і Borneo FC. Bali United выйграў матч 3:0.
 
Інданезія — краіна з найбольшай колькасцю мусульманскага насельніцтва. Сярод 260 мільёнаў жыхароў іслам вызнаюць 220 мільёнаў чалавек.
Гэта краіна ў апошнія гады перажывае цяжкасці, звязаныя са штораз большым уплывам мусульман-радыкалаў. У 2016 годзе тут адбыўся крывавы замах у Джакарце, а напрыканцы чэрвеня 2016 года тэрарыст атакаваў каталіцкага святара падчас Імшы.

У маі да двух гадоў турэмнага зняволення за блюзнерства супраць ісламу. Быў асуджаны губернатар Джакарты, хрысціянін кітайскага паходжання.

У віну яму інкрымінавалася тое, што перад выбарамі ён цытаваў некалькі радкоў з Карана, якія некаторыя мусульмане ўспрынялі як забарону мусульманам галасаваць за тых, хто вызнае іншую рэлігію.

Учынак футбалістаў Bali United сведчыць, што сітуацыю ў краіне можна змяніць.

(deon.pl/cath/il)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.