Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Папа ўзначаліць кансісторыю з удзелам новых кардыналаў
Святы Айцец
23.06.2017 11:07

28 чэрвеня ў базыліцы святога Пятра ў Ватыкане папа Францішак узначаліць чарговую публічную кансісторыю, падчас якой Пантыфік надасць кардынальскую годнасць пяці іерархам. Падчас цырымоніі адбудзецца абрад накладання бірэтаў, уручэнне пярсцёнкаў, наданне кардынальскіх тытулаў або даручэнне дыяконій.

Пра гэта паведамляе Служба папскіх літургічных цэлебрацый.

29 чэрвеня ў ватыканскай базыліцы Святы Айцец благаславіць святыя паліі для новых арцыбіскупаў-мітрапалітаў і ўзначаліць урачыстую святую Імшу ў свята свв. Апосталаў Пятра і Паўла.

(sib-catholic.ru/vgr)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.
  • 20.11.2017
  • 19.11.2017
  • 18.11.2017
  • 17.11.2017
  • 16.11.2017