Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Апостальская Сталіца занепакоена сітуацыяй Касцёла ў Кітаі
Рымская курыя
26.06.2017 17:07

Святы Пасад пракаментаваў справу кітайскага біскупа Пітэра Шао Жуміна, пастыра дыяцэзіі Вэньчжоў у кантынентальным Кітаі. Кіраўнік Залы Друку заявіў, што «Апостальская Сталіца з сур’ёзнай заклапочанасцю назірае за асабістай сітуацыяй» іерарха, «гвалтоўна выдаленага з сваёй біскупскай сталіцы некаторы час таму». 

Кітайскія ўлады амаль год таму затрымалі прызнанага Святым Пасадам біскупа.

У ватыканскім паведамленні адзначаецца, што дыяцэзіяльная каталіцкая супольнасць і сваякі іерарха не маюць ніякіх звестак аб ім і яго месцазнаходжанні, а таксама нічога не ведаюць аб прычынах яго выдалення. Апостальская Сталіца «глыбока засмучана» гэтым і іншымі падобнымі эпізодамі, якія, на жаль, не спрыяюць шляху разумення. Ватыканскі бок выказвае надзею на тое, што біскуп Шао Жумін зможа як мага хутчэй вярнуцца ў дыяцэзію і мець магчымасць ажыццяўлення свайго біскупскага служэння. Святы Пасад запрашае маліцца за іерарха і Каталіцкі Касцёл у Кітаі.

Паводле некаторай інфармацыі, у раёне Вэньчжоў пражывае каля 120 тысяч католікаў. Частка з іх на працягу многіх гадоў наведвае набажэнствы «падпольнага» Касцёла, які знаходзіцца ў лучнасці са Святым Пасадам. Іншыя католікі Вэньчжоў, як і ўсяго Кітая, належаць да прызнанай кітайскімі ўладамі касцёльнай супольнасці. У гэтым горадзе высокі адсотак вернікаў і вялікая колькасць храмаў. Менавіта тут улады камуністычнага Кітая на працягу апошніх пяці гадоў праводзяць кампанію па зносе касцёлаў і выдаленні крыжоў.

(be.radiovaticana.va)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.