Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Дзённік перэгрынацыі фігуры Маці Божай Фацімскай (Крывічы, Будслаў)
Беларусь
03.07.2017 13:43

З нагоды 100-годдзя фацімскіх аб’яўленняў, якое ва ўсім свеце будзе адзначацца ў маі 2017 года, у Касцёле ў Беларусі арганізавана перэгрынацыя фігуры Маці Божай Фацімскай. У «Дзённіку» перэгрынацыі мы будзем сачыць за маршрутам фігуры і змяшчаць здымкі з месцаў яе прабывання.

На працягу першых дзевяці месяцаў пілігрымаванне фігуры будзе праходзіць па парафіях Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. У астатнія тры месяцы — па іншых дыяцэзіях Беларусі.

Фігура, якую Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч благаславіў у Фаціме 4 кастрычніка, прыбыла ў мінскую архікатэдру 13 кастрычніка. Праз тры дні, 16 кастрычніка, распачалася яе перэгрынацыя.

2017 год

30 чэрвеня - 1 ліпеня. Нацыянальны санктуарый Маці Божай у Будславе


Фота Аляксандры Шчыглінскай і Віталія Палінеўскага

27-28 чэрвеня. Парафія святога Андрэя Апостала ў г.п. Крывічы

22-24 чэрвеня. Парафія Найсвяцейшай Тройцы ў Засвіры


17-22 чэрвеня. Парафія Cвятога Мікалая ў Свіры

 

13-17 чэрвеня. Парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Канстанцінаве


8 чэрвеня. Парафія Маці Божай Шкаплернай у Мядзелі

 

6 - 9 мая. Парафія Святой Тройцы ў Радашковічах.


1 мая. Парафія Найсвяцейшага Сэрца Езуса ў Лебедзеве.



30 красавіка. Парафія Святога Роха ў в. Палачаны.


29 красавіка. Парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў в. Краснае.

   

26 красавіка. Парафія Святога Казіміра ў Маладзечне.

  

22 красавіка. Парафія Святога Юзафа ў Маладзечне.

Яшчэ за тыдзень да прыбыцця фігуры Маці Божай Фацімскай у Маладзечна пра гэта анансавалася ў «Маладзечанскай газеце» і на тэлеканале МКТВ.

  

13-22 красавіка. Парафія Св. Міхала Арханёла ў Багданава.

 

28 сакавіка. Парафія Св. Аляксея у Івянцы.


27-28 сакавіка. Парафія Маці Божай Ружанцовай у Ракаве.


20-22 сакавіка. Парафія Узвышэння Святога Крыжа ва Уздзе.


19-20 сакавіка. Парафія Перамянення Пана ў Негарэлым.


8 сакавіка. Парафія Святых апосталаў Пятра і Паўла. в. Новы Свержань.


4-7 сакавіка. Парафія Святога Казіміра. г. Стоўбцы.


25 лютага - 4 сакавіка. Парафія Святога Антонія. г. Слуцк.


Фота Святланы Лабковіч

1 сакавіка. Парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў в. Старыя Дарогі

 

18-19 лютага. Парафія Святога Францішка ў Салігорску

17-18 лютага. Парафія Святых апосталаў Пятра і Паўла ў Капылі


15-17 лютага. Парафія Святой Тройцы ў Клецку

16 лютага. Парафія Узвышэння Святога Крыжа ў в. Нагорнае (Нясвіжскі дэканат)



14-15 лютага. Парафія Св. Яна Хрысціцеля ў в. Сноў (Нясвіжскі дэканат)



13-14 лютага. Парафія Святога Юзафа ў Гарадзеі

 


11-13 лютага. Парафія Божага Цела ў Нясвіжы

З 10 па 12 лютага ў парафіі праходзілі адмысловыя «фацімскія» рэкалекцыі, якія для вернікаў праводзіў кс. Кірыл Бардонаў. Духоўныя практыкаванні наблізілі парафіян да праўды Фацімскіх таямніцаў.



12 лютага. Парафія Найсвяцейшага Сэрца Езуса ў Сейлавічах (Нясвіжскі дэканат)

 


8 лютага. Парафія Св. Яна Паўла ІІ у Мінску (Мінск, Брылевічы)


Перэгрынацыя фігуры праходзіла ў актавай зале «Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Маскоўскага раёна» беларускай сталіцы на вул. Н. Орды, дзе часова збіраюцца на малітву мясцовыя католікі.

У малітве перад фігурай удзельнічала каля 20 чалавек. Людзі ўрачыста прывіталі Маці Божую ў фацімскай фігуры, памаліліся Фацімскі Ружанец і Ларэтанскую літанію, пасля чаго кс. Ігар Лашук цэлебраваў святую Імшу.


Вольга Качалка, фота аўтара

3 лютага. Парафія Свв. Сымона і Алены (Мінск, Чырвоны Касцёл)



1–3 лютага. Парафія Св. Ап. Пятра і Паўлаі св. Яўгена (Мінск, Зялёны Луг)

Фота Ільі Лапато

29 студзеня – 1 лютага. Парафія Узвышэння Святога Крыжа (Мінск, Кальварыя)

29 студзеня з белымі хустачкамі, запаленымі лампадкамі і гучнымі спевамі ля брамы Кальварыйскіх могілак фігуру Маці Божай сустракала ўся парафія Узвышэння Святога Крыжа. Каб ушанаваць Маці Божую Фацімскую, у парафію прыбыў дапаможны біскуп Юрый Касабуцкі, які заахвоціў прысутных як мага часцей звяртацца да Марыі з просьбай аб асаблівай матчынай апецы.

Аліна Угорыч, фота з архіва парафіі
26-29 студзеня. Парафiя Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі (Мінск, Сухарава)

Падрыхтоўку да сустрэчы з Марыяй у фацімскай выяве парафія ў Сухараве распачала з першых дзён Адвэнту. Жыццё трох пастушкоў — Жасінты, Францішка і Люцыі — змянілася пасля сустрэчы з Прыгожай Пані. Падчас Адвэнту нам спадарожнічала пытанне: «Дзе маё дрэва перамены?» — яно было своеасаблівым заклікам да кожнага паразважаць, у якіх сферах мы патрабуем навяртання.

У сёлетняй стаенцы маленькаму Езусу спадарожнічалі не бэтлеемскія пастушкі, а дзеці з Фацімы. Сваёй малітоўнай паставай яны рыхтавалі нас да сустрэчы з Маці Хрыста.

26 студзеня прывітаная пробашчам і парафіянамі Марыя заняла годнае месца ў святыні. Падчас малітоўнага чування дзеці і моладзь парафіі прадставілі сцэнку пра фацімскія аб’яўленні. Каб ушанаваць Маці Божую Фацімскую, у парафію прыбыў арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, які заахвоціў прысутных прыслухацца да паслання Марыі і адгукнуцца на яго. Вельмі глыбокім і ўзрушваючым для вернікаў было сведчанне арцыбіскупа пра сустрэчу з сястрой Люцыяй, якая была адной з трох дзетак-пастушкоў. Вечарам 29 студзеня парафія развіталася з Цудоўнай Пані.

а. Павел Федаровіч MIC,
фота Ірыны Рубінавай


23-26 студзеня. Парафiя Яна Евангеліста і Максімільяна Кольбэ (Мінск, Кунцаўшчына-Масюкоўшчына)

Фота Віталія Палінеўскага, jan.by

21-23 студзеня. Парафiя Маці Божай Будслаўскай (Мінск, Каменная горка)


17-20 студзеня. Парафiя Багародзiцы Апякункi сем’яў (Ждановiчы)

Прыбыццё фiгуры Маці Божай Фацiмскай суправаджалася працэсiяй са свечкамi i спевам. На вулiцы яе віталі пробашч парафii кс. Аляксандр Фамiных i вернiкі.

Углядаючыся ў «добрыя вочы Марыi, поўныя любовi», як гучала падчас малітвы, прыстуныя праслаўлялі Мацi Божую, перапрашалі за грахi, якiмi зневажаецца Яе Беззаганнае Сэрца, выпрошвалі праз Яе заступнiцтва Божыя ласкi для сябе, сваiх сем’яў, для парафii і краiны, прасілі аб навяртаннi, прысвячалі сябе Беззаганнаму Сэрцу Марыi.

Наталля Нiкулiна

14-17 студзеня. Парафія Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі (Заслаўе)

Фота Марыi Дзядзюлi

6 – 10 студзеня. Парафія Маці Божай Успамогі Хрысціянаў (Бараўляны) 


31снежня – 6 студзеня. Парафія Св. Яна Хрысціцеля ў Мінску (Серабранка)

Асаблівасцю перэгрынацыі стала тое, што фігура Маці Божай прыбыла ў парафію ў апошні дзень 2016 года. Такім чынам парафіяне маглі маліцца да Маці Божай Фацімскай у навагоднюю ноч. Каля алтара з фігурай была выстаўлена кніга падзякаў і просьбаў. Дзякуй Табе, Маці Божая, за тое, што пажадала быць з намі, за ласкі і цуды, якія ўжо атрымалі, і за тыя, што яшчэ атрымаем. Да сустрэчы!

Анастасія Субач

2016 год


28-31 снежня. Парафія Св. Міхала Арханёла ў Гатаве

Парафіяне трывалі на малітве 29 і 30 снежня з 8.00 да 21.00. З 12.00 да 13.00 на малітву збіраліся дзеці. Вось як прыгадвае гэтыя дні адна з парафіянак: «Ехала раніцай на аўто да працы. Паглядзела на гадзіннік і заўважыла, што маю яшчэ паўгадзіны вольнага часу. Павярнула, каб прыехаць да капліцы і хоць некалькі ранішніх хвілін пабыць з Марыяй...». У суботу 31 снежня фігура на некалькі гадзін прыбыла ў парафію Св. Станіслава, мучаніка, у Каралішчавічы.

Кс. Кшыштаф Пасвята CSMA

24-28 снежня. Парафія Маці Божай Ружанцовай у Мінску

Фігура Маці Божай прыбыла ў парафію ў дзень Вігілійнай святой Імшы, папярэдзіўшы прыход галоўнага свята — Божага Нараджэння — на некалькі гадзін. Ва ўрачыстай святой Імшы, якая цэлебравалася ў галоўнай інтэнцыі парафіі Маці Божай Ружанцовай — будаўніцтва Нацыянальнага Санктуарыя Езуса Міласэрнага — прымалі ўдзел шматлікія вернікі і святары манаскай супольнасці міхалітаў у Беларусі. Разам з фігурай Маці Божай Фацімскай парафіяне сустракалі Божае Нараджэнне. Гэтак у яе прысутнасці асаблівым стаўся і хрост новай парафіянкі ў Вігілію Божага Нараджэння.

Галіна Абакунчык, фота аўтара

8 снежня. Парафія Маці Божай Фацімскай ў Жодзіне

У Жодзінскую святыню фігура Маці Божай прыбыла ва Ўрачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі. Для Жодзіна гэтая перэгрынацыя з'яўляецца асаблівай, бо парафія носіць тытул Маці Божай Фацімскай. Таксама Урачыстасць Беззаганнага Зачацця - патранальная ўрачыстась Кангрэгацыыі Айцоў Марыянаў, якія тут працуюць. З гэтай нагоды браты-марыяне аднавілі перад абліччам Фацімскай Панны свае манаскія абеты. Божая Маці ў Фацімскай фігуры спадарожнічае Жодзінскай парафіі падчас адвэнтавых рэкалекцый, якія праводзіць а. Андрэй Сідаровіч МІС з Росіцы.


4 снежня. Парафія Сэрца Марыі і Святога Язафата ў Халопенічах


2 снежня. Парафія Святога Юзафа ў Крупках


1 снежня. Парафія Святых апосталаў Пятра і Паўла ў Рудзенску


30 лiтапада. Парафія Святога Антонія ў Мар'інай Горцы

27 лiтапада. Парафія Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі  ў г. Барысаве

25-27 лiтапада. Парафія Спаслання Духа Святога  ў г. Барысаве


22 лiтапада. Парафiя Божага Цела ў в. Багушэвiчы


20-22 лiтапада. Парафiя Мацi Божай Мiласэрнай, г. Беразiно


12-19 лістапада. Парафія Божай Міласэрнасці ў Асіповічах


5-7 лістапада. Парафія Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Бабруйску

«...Прыйшла з Неба, каб прасiць людзей...»

Святую Iмшу з нагоды прыбыцця фігуры Маці Божай Фацімскай цэлебраваў біскупскі вікарый для Магілёва і Магілёўскай вобласці біскуп Аляксандр Яшэўскі.

У сваiм слове да прысутных іерарх звярнуў увагу на тое, што Фацiмская Панна прыходзiць да людзей «не з кулакамi, а з малiтоўна складзенымi далонямi». Найсвяцейшая Панна не патрабуе, а просiць не гнявiць Бога грахамi, заклікае да навяртання i паяднання з Нябесным Айцом. «Мы, у сваю чаргу, павiнны памятаць, што Марыя — гэта матчыная дабрыня і міласэрнасць. А цi ж можна абражаць Мацi грахамi i няўдзячнасцю?» — дадаў біскуп.

Падчас святочнай лiтургii бiскуп Аляксандр асвяцiў алтар, які ўпрыгожыў левую наву касцёла, i фiгуру Хрыста Валадара Сусвету. Завяршылася прывiтанне Маці Божай Фацімскай урачыстай працэсiяй i супольнай малiтвай на ружанцы.


3 лістапада. Парафія Найсвяцейшай Панны Марыі Маці Касцёла ў Чавусах


30 кастрычніка - 3 лістапада. Парафія Святой Тройцы ў Касцюковічах


28 - 30 кастрычніка. Парафія Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Крычаве


27 кастрычніка. Парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мсціславе


26 кастрычніка. Парафія Узвышэння Святога Крыжа ў Княжыцах


24-26 кастрычніка. Парафія Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі ў Фашчаўцы


23 кастрычніка. Парафія Святых апосталаў Пятра і Паўла ў Шклове


21-23 кастрычніка. Парафія Св. Казіміра і св. Ядвігі ў Магілёве


18 кастрычніка. Парафія Св. Антонія ў Магілёве


16 кастрычніка. Магілёўская катэдра Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Станіслава

Урачыстасць узначаліў біскупскі вікарый Магілёўскага Рэгіёну Аляксандр Яшэўскі SDB. «Марыя — Ты вялікая хвала нашага народа. Ты вялікая хвала нашай Магілёўшчыны ў тваёй цудоўнай бялыніцкай выяве. Праз сваё наведванне магілёўскай катэдры ў фацімскай фігуры, ты стала хвалой катэдральнай парафіі», — словамі праслаўлення Маці Божай распачаў гамілію іерарх, пасля чаго нагадаў тры фацімскія таямніцы, якія заклікаюць людзей да пакаяння, ушанавання Беззаганнага Сэрца Марыі праз набажэнствы першых суботаў, а таксама перасцерагаюць перад пеклам. «Няхай у гэтыя благаслаўлёныя дні наведвання Маці Божай Фацімскай нас, усе мы пачуем заклік да навяртання, перамены і жыцця для Бога і з Богам», — дадаў біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB.

Пасля Імшы адбылася працэсія і фацімскі ружанец, які быў завершаны актам прысвячэння Магілёўшчыны Беззаганнаму Сэрцу Марыі.


13 кастрычніка. Мінскі архікатэдральны касцёл Імя Найсвяцейшай панны марыі

13 кастрычніка ў мінскую архікатэдру прыбыла фігура Маці Божай Фацімскай. На вуліцы перад святыняй фігуру Багародзіцы сустрэлі Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч, дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі і Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Габар Пінтэр. Урачыстую літургію, якая цэлебравалася за Беларусь, узначаліў Мітрапаліт Кандрусевіч. На заканчэнне літургіі прысутныя прайшлі па вуліцы ў працэсіі ўслед за Маці Божай у фацімскай фігуры, трымаючы свечкі і спяваючы «Авэ, Марыя!».

Фота Віталія Палінеўскага

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.