Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Беларуская Праваслаўная Царква


Праваслаўныя адзначаюць Радаўніцу — памінанне памерлых
25.04.2017 08:42

Дзень памінання памерлых адзначаюць у аўторак другога тыдня Пасхі праваслаўныя хрысціяне.

 
Віншуем з Божым Нараджэннем братоў праваслаўных!
07.01.2017 08:05

Шаноўныя браты ў Хрысце! Віншуем вас са святамі Божага Нараджэння! Міру, сонца, цеплыні і спакою ў вашыя сем’і! Няхай нованароджаны Хрыстус будзе вашай апорай і падтрымкай у жыцці!

 
У Мінску праваслаўныя ладзяць дабрачынную акцыю для хворых дзяцей ва Украіне
10.10.2016 14:53

На ўкраінска-румынскай мяжы ў в. Банчэны (заходняя Украіна) знаходзіцца незвычайны прыстанак — Свята-Узнесенскі манастыр. Тут пад апекай епіскапа Лонгіна жывуць 332 дзіцяці. Многія з іх ВІЧ-інфіцыяваныя, хворыя на гепатыт С і дзіцячы цэрэбральны параліч.

 
У мастацкай галерэі «Універсітэт культуры» адбудзецца выстава ў гонар Мітрапаліта Антонія Суражскага
19.05.2016 11:07

26–28 мая ў межах фестываля «Памежжа» ў мастацкай галерэі «Універсітэт культуры» адбудзецца адкрыццё выставы «Мітрапаліт Антоній Суражскі. Жыццё для мяне — Хрыстус».

 
Віншуем праваслаўных братоў і сясцёр з Уваскрасеннем Хрыста!
01.05.2016 00:00

Браты і сёстры ў Хрысце! Ад шчырага сэрца віншуем вас з самым важным святам – святам перамогі святла над цемрай і жыцця над смерцю! Няхай свабода, якую прынёс уваскрослы Езус, дапамагае вам шчасліва і мудра ісці сваёй жыццёвай дарогай!

 
Прайшоў год з пачатку беларускамоўных службаў у мінскім праваслаўным храме Архангела Міхаіла
31.03.2016 09:22

У сакавіку споўніўся год, як у мінскім праваслаўным прыходзе Архангела Міхаіла рэгулярна, раз у месяц, па нядзелях служыцца Боская літургія на беларускай мове.

 
Новы комплекс адміністрацыйных будынкаў Беларускай Праваслаўнай Царквы пабудуюць у Мінску
14.03.2016 10:52

Пра гэта стала вядома ў ходзе сустрэчы Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і Мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі. Сустрэча прайшла 11 сакавіка.

 
14 сакавіка ў праваслаўных вернікаў пачынаецца Вялікі пост
14.03.2016 00:02

14 сакавіка ў праваслаўных вернікаў пачынаецца Вялікі пост. Сёлета ён працягнецца да 30 красавіка.

 
У Асіповіцкім раёне гарэла праваслаўная царква
03.03.2016 09:42

У вёсцы Лапічы Асіповіцкага раёна пацярпела ад пажару праваслаўная царква святых апосталаў Пятра і Паўла. Пра гэта паведамілі БЕЛТА са спасылкай на Магілёўскае абласное ўпраўленне МНС.

 
Фотафакт: ікона Хрыста з часціцай Цярновай кароны прыбыла ў Мінск
23.02.2016 14:11

Ікона Хрыста з часціцай Цярновай кароны была дастаўлена ў Мінск 21 лютага па благаслаўленні Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла.

 
У Гомелі ўпершыню адбылася праваслаўная літургія на мове жэстаў
22.02.2016 10:39

20 лютага па благаслаўленні епіскапа Гомельскага і Жлобінскага Стэфана ў прыходзе храма Праабражэння Гасподняга (Гомель) упершыню адбылася Боская Літургія з перакладам на мову жэстаў для людзей з парушэннем слыху.

 
У Беларусь па запрашэнні Праваслаўнай Царквы прывязуць часціцу Цярновай кароны Езуса
19.02.2016 12:33

21 лютага па благаслаўленні Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла ў Мінск прыбудзе ікона Езуса Хрыста з часціцай Цярновай кароны. Пастаянным месцам прабывання Цярновай кароны з’яўляецца сабор Парыжскай Божай Маці ў Францыі.

 
«Чым больш хрысціяне будуць імкнуцца да еднасці і разважаць над гэтым, тым больш яны зробяць крокаў насустрач»: а. Аляксандр Шымбалёў пра важнасць экуменізму
21.01.2016 12:00

Протаіерэй Аляксандр Шымбалёў, які кіруе аддзелам адукацыі і катэхізацыі Мінскай епархіі Праваслаўнай Царквы, у інтэрв’ю часопісу «Ave Maria» з нагоды Тыдня малітваў аб еднасці хрысціян падкрэсліў важнасць сумеснай працы хрысціян.

 
Епіскап Бабруйскі і Быхаўскі Серафім: «Узнаўленне адзінства заўсёды будзе мэтай, да якой павінны імкнуцца Цэрквы і супольнасці»
18.01.2016 11:10

«Сёння мы, хай і не дасягнуўшы яшчэ паўнаты адзінства, маем нашмат больш агульнага, чым таго, што нас раздзяляе», — адзначыў епіскап Бабруйскі і Быхаўскі Серафім, старшыня Сінадальнага аддзела Беларускага Экзархату па ўзаемаадносінах Царквы і грамадства, для Catholic.by з нагоды Тыдня малітваў аб еднасці хрысціян.

 
Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч i біскуп Юрый Касабуцкі прынялi ўдзел ва ўрачыстым набажэнстве і прыёме з нагоды праваслаўнага Раства Хрыстова
09.01.2016 17:18

8 студзеня па запрашэнні Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі Мiтрапалiта Мiнскага i Заслаўскага Паўла Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч i дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі з нагоды свята Раства Хрыстова прынялi ўдзел ва ўрачыстым набажэнстве ў мiнскім Свята-Духавым кафедральным саборы i ў прыёме.

 
<< Першая < Папярэдняя 1 2 3 4 Наступная > Апошняя >>

Старонка 1 з 4
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.