| 
					Праваслаўныя адзначаюць Радаўніцу — памінанне памерлых			 | 
				
		
					
	| 
								
													Беларуская Праваслаўная Царква												
					 | 
	| 
		25.04.2017 08:42	 | 
| 
  Дзень памінання памерлых адзначаюць у аўторак другога тыдня Пасхі праваслаўныя хрысціяне. 
Адныя лічаць, што слова «радаўніца» ці «радуніца» запазычана ў балтаў: у літоўскай мове raudine азначае «малітву за памерлых з плачам і галашэннем», а rauda  — «плач з галашэннем». Іншыя трымаюцца думкі, што назва Радуніца — трансфармаваная калька з лацінскай Rosalia, «дзень ружаў» (назва свята памінання мёртвых).
  Гэты дзень быў прыняты і пераасэнсаваны Праваслаўнай Царквой, якая вызнае, што не толькі святыя, але і ўсе веруючыя не паміраюць, але жывуць у Хрысце, а Ён сваім уваскрасеннем з мёртвых перамог смерць. 
  «Царкоўны ўстаў не прадугледжвае здзяйснення ніякіх асобных заўпакойных набажэнстваў як мінімум у перыяд ад Лазаравай суботы, у канун свята ўваходу Пана ў Ерузалем, да вечара наступнай нядзелі пасля Пасхі. Паколькі ў вернікаў натуральна ўзнікае жаданне падзяліцца пасхальнай радасцю са сваімі памерлымі, то для гэтага быў выбраны першы магчымы для такога памінання дзень — аўторак другога тыдня пасля Пасхі», — адзначаюць у Праваслаўнай Царкве.
  У панядзелак вечарам і ў аўторак раніцай пасля набажэнства адбываецца паніхіда. Лічыцца, што добрым звычаем з’яўляецца «магчымасць наведаць у гэты ці бліжэйшы дзень могілкі, прыбрацца, навесці парадак на магілках» і «разам з памерлымі праславіць уваскрослага Хрыста», тым самым засведчыўшы веру ў сапраўднасць уваскрасення мёртвых.
  Паводле ria.ru (IL)
 
  
 |