Эфір тэлеперадачы з удзелам Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча і Мітрапаліта Паўла можна паглядзець у інтэрнэце | Друк |
Іерархі
10.03.2016 13:49

9 сакавіка ў эфіры тэлеканала «Беларусь 24» выйшла перадача, у якой прынялі ўдзел Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч і Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел.

Гэта была першая сустрэча Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча і Мітрапаліта Паўла ў неафіцыйнай абстаноўцы.

Запіс тэлеэфіра дасяжны на афіцыйным youtube-канале «Беларусь 24».

Разважаючы пра сустрэчу Папы Францішка і Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла, якая адбылася 12 лютага ў Гаване на Кубе, кожны з іерархаў падкрэсліў важнасць і неабходнасць гэтай сустрэчы перад выклікамі сучаснага свету, адзначыўшы, што ў нашы дні мы павінны разам бараніць хрысціянскія каштоўнасці, гэта наша заданне.

(IL)

 
© 2003-2020 Catholic.by