Хроніка сустрэчы Папы Францішка і Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла |
Беларусь |
12.02.2016 11:41 |
12 лютага на Кубе прайшла гістарычная сустрэча Папы Рымскага Францішка з Патрыярхам Маскоўскім і ўсяе Русі Кірылам. Catholic.by вёў адмысловую хроніку сустрэчы. Сумесная дэкларацыя Каталіцкага Касцёла і Праваслаўнай Царквы, якую падпісалі Папа Рымскі Францішак і Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл, утрымлівае 10 старонак і 30 параграфаў. Сярод абмеркаваных тэм — сітуацыя з хрысціянамі на Блізкім Усходзе, становішча хрысціян ва Украіне, становішча грэка-католікаў і праваслаўных, праблема крызісу сем'яў і г.д. Тэкст дэкларацыі цалкам (на рускай мове) ››
01.10 Самалёт з Папам Францішкам на борце пакінуў гаванскі аэрапорт. Гістарычная сустрэча Пантыфіка і Патрыярха Кірыла паспяхова завяршылася.
00.50 Папа Францішак і Патрыярх Кірыл падпісалі сумесную дэкларацыю Каталіцкага Касцёла і Рускай Праваслаўнай Царквы. Выніковы дакумент утрымлівае 30 параграфаў на дзесяці старонках.
0.40. Папа Францішак: У гэтым дыялогу я адчуваў прысутнасць Святога Духа
«Мы гаварылі як браты, мы — біскупы, маем тую ж веру, і шукаем адзін шлях. Мы гаварылі вельмі шчыра. Я магу вас запэўніць, у гэтым дыялогу я адчуваў прысутнасць Святога Духа. Я ўдзячны Патрыярху за пакору і намаганні, за тое, што ён паказаў, што мы шукаем адзінства. Мы разам абмеркавалі цэлы шэраг ініцыятыў, якія можна будзе з часам ажыццявіць». Пантыфік падзякаваў ураду Кубы за пляцоўку для гістарычнай сустрэч. «Куба можа стаць сталіцай дыялогу», — заключыў Святы Айцец. 00.35 Патрыярх Кірыл: Царква і Касцёл могуць працаваць разам, абараняючы хрысціянства ва ўсім свеце «Мы правялі дзве гадзіны ў адкрытай брацкай дыскусіі. З поўным разуменнем адказнасці за свае Цэрквы, за сваіх вернікаў, за свае народы будзем будаваць хрысціянства і будаваць чалавечую цывілізацыю.
00.30 Папа Францішак і Патрыярх Кірыл выйшлі да прэсы і сваіх дэлегацый. Падчас гістарычнага падпісання сумеснай дэкларацыі Каталіцкага Касцёла і Рускай Праваслаўнай Царквы іерархі па-сяброўску абняліся.
00.26. Сустрэча Папы Францішка і Патрыярха Кірыла ўсё яшчэ працягваецца. Запланаваныя дзве гадзіны на сустрэчу ўжо мінулі, але іерархі яшчэ працягваюць перамовы і пакуль не выйшлі да прэсы. Чакаецца, што акрамя прадстаўленай сумеснай дэкларацыі яны выступяць з кароткім словам. ***12 лютага*** 23.44 Першыя відэакадры сустрэчы Папы Францішка з Патрыярхам Кірылам
23.42 Папа Рымскі Францішак у ходзе сустрэчы з Патрыярхам Маскоўскім і ўсяе Русі Кірылам перадасць у дар праваслаўнаму іерарху рэліквію асветніка славян святога Кірыла і келіх. Святы Кірыл, асветнік славян, пахаваны ў крыпце каталіцкай базылікі святога Клімента. Як удакладніў кіраўнік Прэс-службы Святога Пасаду а. Фэдэрыко Ламбардзі, гэта кавалачак косці. Патрыярх Кірыл у сваю чаргу перадасць Папу Францішку спіс іконы Казанскай Божай Маці. Гэтая ікона асаблівым чынам аб’яднала Ватыкан і Рускую Праваслаўную Царкву. Адзін з яе спісаў быў падараваны Папу Яну Паўлу ІІ [паводле агенцтва ТACC, (IL)].
23.30 Трансляцыя гуку пратакольнай часткі гутаркі перарывалася па тэхнічных прычынах. Журналісты на месцы не мелі магчымасці пачуць цалкам словы прывітання, якімі іерархі абмяняліся ў самым пачатку. Аднак, як паведамляе агенцтва ТАСС са спасылкай на агенцтва АНСА, першымі словамі Папы Францішка, звернутымі да Патрыярха Кірыла, былі: «Нарэшце, мы — браты». Патрыярх Кірыл адказаў: «Цяпер усё лягчэй». «Відавочна, што гэта — Божая воля», — сказаў Пантыфік. 23.20 Першыя афіцыйныя фотаздымкі сустрэчы ў кубінскай Гаване
23.05 Трывае размова Папы Францішка і Патрыярха Кірыла «за зачыненымі дзвярыма». Чакаецца, што сустрэча будзе доўжыцца каля дзвюх гадзін. Папа Рымскі і Патрыярх вядуць перамовы на родных мовах (рускай і іспанскай) пры дапамозе двух перакладчыкаў. Адзін з іх — літоўскі святар Вісвалдас Кулбокас. Ён знаходзіцца на дыпламатычнай службе ў Ватыкане і ўжо вядомы працай перакладчыка на сустрэчы Пантыфіка з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным у чэрвені 2015 года.
22. 40 «Мы сустракаемся ў патрэбным месцы і ў патрэбны час» Вытрымкі з 10-хвіліннай размовы Папы Францішка і Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла (відэатрансляцыя сустрэчы іерархаў, дзе змаглі прысутнічаць журналісты, доўжылася абмежаваны час, пазней відэатрансляцыя адновіць сваю работу). Папа Францішак: «Дзякую Богу, што наша сустрэча адбываецца».
22.28 Падзея, якая ўвойдзе ў гісторыю!
22.20 Гістарычная сустрэча пачалася! На фота: (першы план) старшыня Аддзела знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхату Мітрапаліт Валакаламскі Іларыён (злева) паціскае руку кіраўніку Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству кардыналу Курту Коху. (другі план) Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл і Папа Рымскі Францішак
22.13 Старшыня Дзяржсавета Кубы Рауль Кастра правёў Пантыфіка ад трапа самалёта ў залу аэрапорта. Па дарозе яны абмяняліся некалькімі фразамі. Іспанская мова — родная для абодвух. 22.01 Самалёт з Папам на борце прыбыў у аэрапорт Гаваны. Сустрэча пачнецца ў 22.20 па беларускім часе.
21.56 У аэрапорце Гаваны ідзе апошняя падрыхтоўка да сустрэчы. Каля 60 журналістаў на адмыслова ўсталяваным памосце чакаюць прыбыцця
Папы Рымскага Францішка. Як чакаецца, з Пантыфікам прыедуць яшчэ каля 70
прадстаўнікоў СМІ.
21.50 Як стала вядома, тэкст сумеснай дэкларацыі, якую падпішуць абодва іерархі, узгадняўся бакамі да позняга вечара 10 лютага. Пакуль змест дэкларацыі трымаецца ў сакрэце і названа толькі агульная тэматыка сустрэчы — ганенні на хрысціян на Блізкім Усходзе і ў іншых рэгіёнах. [паводле tass.ru, (IL)] 21.44 Дэлегацыя Патрыярха Кірыла налічвае прыкладна 100 чалавек. Папу Францішка ў сваю чаргу, як паведамляюць СМІ, будзе суправаджаць дэлегацыя каталіцкіх іерархаў на чале з Дзяржаўным Сакратаром Яго Святасці кардыналам П’етро Паралінам. Важнае па тэме: Як паведамляе прэс-сакратар праваслаўнага іерарха, Патрыярх Кірыл на сустрэчы з Папам Францішкам будзе апрануты ў сваё звычайнае адзенне, якое выкарыстоўваецца па-за літургіяй. Да прылёту Папы Рымскага Патрыярха Кірыла чакае кардынал Гаваны Хайве Лукас Артэга-і-Аламіна. [паводле pravmir.ru, (IL)]
21.35 Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл завяршыў сустрэчу з Раулем Кастра Акрамя гэтага, Патрыярх падарыў Прэзідэнту настольную ікону Пакрова Божай Маці. У адказ Прэзідэнт Кубы перадаў у знак памяці для праваслаўнага іерарха барэльеф з выявай святога Георгія Пабеданосца.
20.06
19.18 У супольнай дэкларацыі, якую ў прысутнасці Прэзідэнта Кубы Рауля Кастра падпішуць Папа Францішак і Патрыярх Кірыл, хутчэй за ўсё будуць закрануты такія тэмы, як пераслед хрысціян на Блізкім Усходзе, сям’я, секулярызацыя, месца хрысціян у секулярызаваным грамадстве, справы моладзі, а таксама ахова жыцця.
18.09 Апостальскі вікарый у Алепа (Сірыя) біскуп Джордж Абу Хазен лічыць сустрэчу Пантыфіка з Патрыярхам плёнам цярпенняў хрысціян на Блізкім Усходзе. «Гэта сустрэча стане для нас вялікай падтрымкай і дапаможа нам ісці наперад, нават калі для гэтага мы вымушаны будзем цярпець», — сказаў іерарх. Сірыйскі біскуп таксама прыгадаў словы прадстаўніка Маскоўскага Патрыярхату, які некалькі дзён таму адзначыў, што супольны клопат пра церпячых братоў хрысціян на Блізкім Усходзе азначае, што сустрэча Папы Рымскага і Патрыярха вельмі актуальная. Паводле паведамленняў чакаецца, што сярод іншых тэм Папа і Патрыярх абмяркуюць становішча хрысціян на Блізкім Усходзе. 16.15 Падчас больш чым 10-гадзіннага пералёту з Рыма ў сталіцу Кубы Папа Францішак звярнуўся да журналістаў у самалёце. «Гэта вельмі важнае падарожжа і вельмі чаканае: вельмі чаканае маім братам Кірылам, а таксама народам у Мексіцы,» — гэтымі словамі Папа пракаментаваў будучую сустрэчу з Патрыярхам і свой візіт у Мексіку.
Журналісты адзначаюць сардэчнасць Пантыфіка, які прывітаўся асабіста з кожным журналістам у самалёце. [паводле KAI, (IL)]
15.10 «Падрыхтоўка да сустрэчы Патрыярха з Папам Рымскім пачалася яшчэ ў 1996 годзе. Тады меркавалася арганізаваць сустрэчу паміж Патрыярхам Алексіем ІІ і Папам Янам Паўлам ІІ». Пра гэта распавёў супрацоўнік Аддзела знешніх царкоўных сувязяў па міжхрысціянскіх справах Рускай Праваслаўнай Царквы святар Аляксей Дзікароў. Паводле яго слоў, былі вызначаны нават канкрэтныя дата і месца — 21 чэрвеня 1997 года, Вена. Аднак 10 чэрвеня 1997 года Сінод Рускай Праваслаўнай Царквы, разгледзеўшы актуальны стан адносін паміж Рускай Праваслаўнай Царквой і Рыма-Каталіцкім Касцёлам, прыйшоў да высновы, што сустрэча не падрыхтавана належным чынам.
14.41 Фотаздымкі з самалёта, у якім Папа Францішак ляціць у Мексіку праз кубінскую Гавану Рэйс у Мексіку Журналісты на рэйсе з Пантыфікам Асаблівае самбрэра ў падарунак для Папы [фота з твітар-акаўнта @antoniospadaro, (IL)]
14.18 «Сустрэчай тысячагоддзя» называюць сустрэчу Папы Францішка і Патрыярха Кірыла журналісты, якія прыбылі ў Гавану для асвятлення гістарычнай падзеі. Пра гэта сюжэт vesti.ru
13.52 Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл стане першым Патрыярхам у гісторыі Рускай Праваслаўнай Царквы, які сустрэнецца з Папам Рымскім асабіста.
Пасля сустрэчы ў Ерузалеме Папы Рымскага Паўла VI з Патрыярхам Канстанцінопальскім Афінагорам былі адменены ўзаемныя анафемы, якія існавалі з 1054 года [паводле pravmir.ru,(IL)].
13.00 На сустрэчы Пантыфіка і Патрыярха будзе прысутнічаць Рауль Кастра Сталі вядомыя падрабязнасці сустрэчы іерархаў. Першыя 15 хвілін сустрэча будзе праходзіць у прысутнасці журналістаў, а затым працягнецца ў закрытым рэжыме. Маліцца разам іерархі не будуць.
12.43 Папа Францішак вылецеў у Лацінскую Амерыку рэйсам у 09.45 па беларускім часе. Сваё падарожжа Cвяты Айцец распачаў з запісу ў твітары: «Давяраю сваё падарожжа Марыі». [паводле Deon. pl,(MV)]
На ватыканскім канале на youtube можна будзе ўбачыць сустрэчу Папы Францішка з Патрыярхам Кірылам у прамым эфіры
12.25 Тым часам Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл 11 лютага ўжо распачаў свой візіт у краіны Лацінскай Амерыкі і цяпер знаходзіцца на Кубе. Візіт уключае ў сябе наведванне Рэспублікі Куба, Рэспублікі Парагвай і Федэратыўнай Рэспублікі Бразілія. [паводле pravmir.ru,(IL)].
Згодна з праграмай Папы Францішка яго прыбыццё ў Гавану (Куба) запланавана на 22.00 па беларускім часе (14.00 па мясцовым часе). Гістарычная сустрэча Пантыфіка з Патрыярхам Маскоўскім і ўсяе Русі Кірылам пройдзе ў Міжнародным аэрапорце імя Хасэ Марці і будзе доўжыцца дзве гадзіны. Вынікам сустрэчы стане падпісанне сумеснай дэкларацыі Каталіцкага Касцёла і Рускай Праваслаўнай Царквы. Адразу пасля сустрэчы самалёт з Папам Францішкам пакіне Кубу і працягне палёт у Мексіку. Прыбыццё самалёта ў Міжнародны аэрапорт «Benito Juarez» у Мехіка-сіці запланаваны на 02.30 па беларускім часе (19.30 па мясцовым часе). Пасля гэтага на папамабілі Папа Рымскі паедзе ў Апостальскую Нунцыятуру. Прывітанне Пантыфіка на нацыянальным узроўні з удзелам прэзідэнта Мексікі Энрыке Пенья ў Нацыянальным палацы краіны адбудзецца 13 лютага ў 16.30 па беларускім часе (09.30 па мясцовым часе). Важнае па тэме:
Агульная інфармацыя пра сустрэчу Папы Рымскага з Патрыярхам Маскоўскім і ўсяе Русі Самалёт з Пантыфікам на борце здзейсніць пасадку на востраве Куба 12 лютага. Папа Францішак дзеля сустрэчы з Патрыярхам Кірылам спыніцца на шляху
ў Мексіку, куды накіроўваецца з афіцыйным візітам. У сваю чаргу Патрыярх Кірыл у межах афіцыйнага візіту ў гэты час таксама знаходзіцца на Кубе. Сустрэча,
якая пройдзе ў гаванскім аэрапорце,
адбудзецца ў фармаце «асабістай размовы». Сустрэча будзе працягвацца каля дзвюх гадзін. Пасля яе Пантыфік і Патрыярх падпішуць сумесную шырокую дэкларацыю. Яе тэкст змешчаны на сямі старонках. Запланавана таксама «спантаннае» выступленне кіраўнікоў Цэркваў, падчас якога яны абмяняюцца сваімі пачуццямі і ўражаннямі ад сустрэчы. |