Нататкі місіянера: з жыцця дзіцячага летніка ў Афрыцы | Друк |
Душпастырства
02.09.2013 18:03
Беларус кс. Сяргей Гоман — святар-місіянер з Таварыства cв. Яна Боско. Ужо 12 гадоў ён працуе на місіях у Афрыцы. На Catholic.by святар дасылае свае фотарэпартажы з апісаннем найбольш цікавых падзей місійнага жыцця. Cёння святар распавядае пра працу дзіцячага летніка ў С’ера-Леонэ.
 
«Гэтыя разам я хачу падзяліцца тым, як у С’ера-Леонэ ў горадзе Лунгі ў нас праходзіў дзіцячы летнік. Лунгі — папулярны невялічкі прыбярэжны гарадок, размешчаны ў раёне Порт-Лока ў паўночнай правінцыі С’ера-Леонэ. Згодна з перапісам насельніцтва за 2004 год насельніцтва Лунгі складае каля 14 тысяч жыхароў, аднак рэальная колькасць насельніцтва сёння ўзрасла да 18 тысяч.
 
Лунгі — пераважна мусульманская краіна, але, нягледзячы на ісламскае дамінаванне ў рэгіёне, тут існуе высокае адчуванне рэлігійнай цярпімасці. Такім чынам, мясцовасць «прасякнута» добрым адчуваннем узаемнай сувязі і супрацоўніцтва.
 
У Лунгі жыве каля пяці працэнтаў хрысціян. Такім чынам салезіяне Дона Боско, якія працуюць у Лунгі, большы акцэнт у сваёй дзейнасці звяртаюць на ўзмацненне ў нехрысціянскіх суполках рэлігійных каштоўнасцяў і духу Дона Боско.
 
На працягу года нашы аніматары праходзілі адмысловы бесперапынны курс лідарства (вучыліся быць кіраўнікамі, развіваючы ў сабе лідарскія якасці — заўв. Catholic.by). Патрэбна было падрыхтаваць іх да эфектыўнай прысутнасці салезіянаў у нашым моладзевым цэнтры. Да пачатку летніку у нас было два поўныя дні падрыхтоўкі аніматараў, які быў запланаваны на 26-27 ліпеня. У гэтыя дні перад аніматарамі быў зачытаны даклад пра салезіянскую духоўнасць. У выніку мы падрыхтавалі 29 аніматараў.
 
 
 
Акрамя таго, былі распрацаваны новыя гульні для дзіцячага летніка. Аніматары вельмі добра адчулі прысутнасць салезіян, яны вельмі высока ацанілі праграму і вырашылі праводзіць яе штогод.
 
Летнік быў разлічаны на дзяцей з небагатых сем’яў, бедных і менш прывілеяваных дзяцей, якія, магчыма, былі не ў стане дазволіць сабе зарэгістравацца для ўдзелу ў летніх школах.
 
Узрост удзельнікаў — ад 9 да 15 гадоў. Летнік распачаў сваю працу 29 ліпеня і скончыўся 23 жніўня. На працягу трох тыдняў летнік распачынаў працу зранку ў 8 гадзін і заканчваў ў 14.00 або трошкі пазней. Ранішні час адразу пасля збору — з 9 да 11.30 — быў прысвечаны адукацыі, узмоцненай практычнымі навыкамі валодання матэрыялам.
 
Матэматыка, англійская мова, фізіка, хімія, біялогія, дзяржаўнае ўладкаванне, гісторыя, грамадствазнаўства, комплексныя заняткі па ахове здароўя, навука маральнага выхавання і фізічнае выхаванне — гэтыя прадметы выкладаліся ў летніку нашымі аніматарамі і маладымі салезіянамі. Пасля ішлі практычныя заняткі і абед».
 
(JLS)
  
 
 
 
Глядзі таксама:

 
© 2003-2024 Catholic.by