Вернікі Цэркваў, якія жывуць паводле юліянскага календара, святкуюць Пасху | Друк |
Беларуская Праваслаўная Царква
05.05.2013 10:34

5 мая 2013 г. вернікі тых Цэркваў, якія жывуць паводле юліянскага календара, святкуюць Уваскрасенне Пана. У Мінску ў ноч на 5 мая пасхальныя набажэнствы ў Свята-Духавым кафедральным саборы ўзначаліў Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі.

У гэтым годзе Вялікдзень па юліянскім календары святкуе і значная частка каталіцкіх супольнасцяў у Ізраілі, Палесціне, Іарданіі і на Кіпры.

Яшчэ ў 2012 г., падчас свайго Пантыфікату, віншуючы вернікаў Усходніх Цэркваў з Пасхай, папа Бэнэдыкт XVI адзначыў, што ўваскрасенне Хрыста з’яўляецца крыніцай надзеі для ўсяго чалавецтва, бо даказвае, што апошнім словам людскога існавання з’яўляецца не смерць, а жыццё.

«Сучасныя хрысціяне пакліканы абвяшчаць Добрую Навіну людзям нашай эпохі. А прагучыць яна больш упэўнена тады, калі ўсе хрысціяне будуць абвяшчаць яе разам», — гаварылася ў пасланні Пантыфіка.

Анастасія Грышан

 
© 2003-2020 Catholic.by