Святы Айцец наведае рэдакцыю газеты «L’Osservatore Romano» | Друк |
Святы Айцец
04.07.2011 12:29

Працягваюцца святкаванні 150-годдзя газеты «L’Osservatore Romano». З гэтай нагоды 1 ліпеня 2011 г. Дзяржаўны сакратар Яго Святасці Папы Бэнэдыкта XVI кардынал Тарчызіо Бэртонэ цэлебраваў святую Імшу для працаўнікоў рэдакцыі газеты.

«„L’Osservatore Romano“ не з’яўляецца вялікай і ўплывовай газетай паводле свецкіх крытэрыяў. Аднак з’яўляецца важным сродкам інфармацыі ў вачах Бога і шматлікіх прадстаўнікоў грамадскай думкі», — адзначыў у гаміліі кардынал Бэртонэ.

На думку іерарха, дадзенае СМІ выконвае спецыфічную місію, бо на працягу 150 гадоў адлюстроўвае бачанне светьу і падзей у ім Апостальскай Сталіцай.

5 ліпеня рэдакцыю афіцыйнага выдання Апостальскай Сталіцы наведае Святы Айцец Бэнэдыкт XVI.

 
© 2003-2024 Catholic.by