Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
150 год заснавання газеты «L’Osservatore Romano» адзначаюць у Ватыкане
Дзяржава Ватыкан
01.07.2011 11:01

Святы Айцец Бэнэдыкт XVI павіншаваў афіцыйны друкаваны орган Апостальскай Сталіцы «L’Osservatore Romano» са 150-годдзем заснавання. Першы нумар газеты выйшаў 1 ліпеня 1861 г.

У пасланні на імя галоўнага рэдактара выдання Джаванні Марыя Віяна Пантыфік падкрэсліў заслугі газеты, якая, нягледзячы на палітычыя сітуацыі ў свеце і абмежаваныя рэсурсы, на працягу 150 гадоў сумленна інфармавала сваіх чытачоў, абараняючы прынцыпы справядлівасці.

Выданне перажыло час сусветных войнаў, змрочныя часы халоднай вайны, працягвала працаваць і сачыць за падзеямі Другога Ватыканскага Сабору і Сінадальных асамблей.

«Газета павінна верна працягваць сваю працу, якую рабіла да гэтага часу, звяртаючы ўвагу на хрысціянскі Усход, экуменічную дзейнасць розных Цэркваў і рэлігійных супольнасцяў, на пошук шляхоў сяброўства і супрацоўніцтва з юдаізмам і іншымі рэлігіямі», — адзначае Папа.

Фармулёўка «штодзённая газета» была дададзена 31 сакавіка 1862 г. Цяпер яна выдаецца на італьянскай мове (штодзённа і штотыднёва), штотыднёва на французскай, англійскай, іспанскай, партугальскай і нямецкай мовах і раз на месяц на польскай мове.

Новая інтэрнэт-версія газеты распачала працу з 19 красавіка 2011 г.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.