Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Ватыканскаму мастацтвазнаўцу ўручаць беларускі ордэн
Дзяржава Ватыкан
18.05.2017 17:09

22 мая былому дырэктару Ватыканскіх музеяў Антоніа Паолучы будзе ўручаны ордэн Францішка Скарыны. Цырымонія пройдзе ў Ватыкане з удзелам Сяргея Алейніка, Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь пры Святым Пасадзе, і Аляксандра Гур’янава, Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Італьянскай Рэспубліцы.

Указ аб уручэнні высокай дзяржаўнай узнагароды за значны асабісты ўклад у развіццё культурнага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Святым Пасадам падпісаў 7 сакавіка Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

Антоніа Паолучы непасрэдна прычыніўся да арганізацыі і правядзення выставы беларускага сакральнага мастацтва ў Ватыкане «Іканапіс Беларусі XVII–XXI стагоддзяў», што праходзіла ад 19 мая па 25 ліпеня 2016 г. і стала першай у гісторыі такога роду ініцыятываў з Усходняй Еўропы ў Ватыканскіх музеях. Увазе наведвальнікаў былі прадстаўлены найбольш значныя творы беларускай іканапіснай традыцыі розных часоў. Усяго ў экспазіцыю ўвайшлі 33 іконы — каталіцкія і праваслаўныя.

Ордэн Францішка Скарыны — дзяржаўная ўзнагарода Беларусі, якая ўручаецца за значныя поспехі ў галіне нацыянальна-дзяржаўнага адраджэння, выдатныя даследаванні гісторыі Беларусі, дасягненні ў галіне нацыянальнай мовы, літаратуры, мастацтва, кнігавыдавецтва, культурна-асветнiцкай дзейнасцi, а таксама пашырэння культурнай спадчыны беларускага народа і за асаблівыя заслугі ў гуманітарнай, дабрачыннай дзейнасці, у справе абароны чалавечай годнасці і правоў грамадзян, міласэрнасць і іншыя высакародныя ўчынкі.

Паводле Беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё
(VGr)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.
  • 27.07.2017
  • 26.07.2017
  • 25.07.2017
  • 24.07.2017
  • 23.07.2017